BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вязні Івацэвіцкай калоніі парэзалі сябе і абвесцілі галадоўку

22.06.2012
Вязні Івацэвіцкай калоніі парэзалі сябе і абвесцілі галадоўку
Зняволеныя папраўчай калоніі №22, якую ў народзе называюць «Воўчыя норы», звярнуліся да журналістаў незалежнага выдання з просьбай...

Зняволеныя папраўчай калоніі №22, якую ў народзе называюць “Воўчыя норы”, звярнуліся да журналістаў незалежнага выдання з просьбай абараніць іх ад здзекаў.

>

У рэдакцыю “Народнай Волі” прыйшоў ліст, аўтары яго паведамляюць: 6 чэрвеня зняволеных моцна збілі. А пятай гадзіны раніцы, калі прагучала каманда “Пад’ём!”, шэсць чалавек з камеры №2 штрафнога ізалятара убачылі, што іх вопратка стала мокрая ад вады. Яны папрасілі перавесці іх у іншыя камеры на час рамонту - але было адмоўлена. Рамонтнікаў, каб пачыніць трубы, адміністрацыя калоніі ўсё ж прыслала. (Але трэба рамантаваць не трубы, а дах, з якога пасля кожнага дажджу ліецца ў памяшканне.)

Асуджаныя знаходзіліся на калідоры, пакуль рамонтнікі рабілі сваю справу, а прадстаўнікі адміністрацыі абыходзі камеры. Калі надышоў час вяртацца у камеру, да зняволеных падышлі кантралёры.

“Яны пацікавіліся: “Хто адмаўляецца заходзіць у камеру?” У адказ: “Усе! Камера сырая, і там немагчыма знаходзіцца”. Тады нас павялі ў прагулачны дворык. Недзе а 13-ай падышоў ДПНК (дзяжурны памочнік начальніка калоніі), ткнуў у двух асуджаных пальцам і кажа: “На выхад!” Тыя пайшлі і ў калідоры ўбачылі па баках кантралёраў, якія загадалі ім спыніцца. Потым паклікалі яшчэ аднаго асуджанага. Гэтых завялі ў камеру №3, а яшчэ траіх нагамі заштурхнулі ўсё ў тую ж камеру №2. Там іх пачалі збіваць дубінкамі, нагамі і рукамі”, - пішуць аўтары ліста.

Пачуўшы гэта, іншыя асуджаныя пачалі грукаць у дзверы і крычаць, каб не збівалі людзей. Але тыя працягвалі біць. Потым адзін з ахоўнікаў пачаў бегаць па калідоры і крычаць: “Каго яшчэ?! Я раскручу вас па 411-й!”

Маецца на ўвазе крымінальны артыкул “Злоснае непадпарадкаванне супрацоўніку адміністрацыі папраўчай установы, які караецца дадатковым пазбаўленнем волі.

“Калі кантралёры сышлі ў пакой для ператрусу, з розных камер сталі запытвацца, ці моцна збілі гэтых траіх. Калі ж даведаліся, што пабоі былі цяжкія, то пачалі абурацца. Усе былі на нервах: “Калі адміністрацыя хоча нашай крыві, то мы самі яе дамо.” Разбілі лямпачку і парэзалі сабе рукі, а адзін асуджаны з камеры №6 нават парэзаў сабе жывот”, - паведамляюць вязні.

Інфармацыю пра спробу турэмнага бунту ні прэс-служба МУС, ні праваабаронцы, ні Дэпартамент выканання пакаранняў не распаўсюдзілі. Але з ліста вынікае, што потым дзяжурны лекар дваіх накіраваў у медчастку, а астатнім аказаў дапамогу і пакінуў у камерах. Калі высветлілася, што чалавека, які парэзаў сабе жывот і рукі, адвезлі ў шпіталь толькі на наступны дзень, то людзі з іншых камер абвесцілі галадоўку. Яны заявілі, што не будуць прымаць ежу, пакуль да іх не прыйдзе прадстаўнік пракуратуры.

“Мы спадзяёмся з дапамогай гэтага ліста дабіцца, каб нешта змянілася. Мы лічым, што мы таксама людзі і тое, пра што мы напісалі, не можа быць падставай, каб нас збівалі і калечылі. Ніхто з нас не застрахаваны ад таго, каб вярнуцца дадому інвалідам”, - напісалі з калоніі ў Івацэвічах.

Ці доўжыцца галадоўка зараз, невядома.

Першы намеснік Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Працэнка паведаміў, што ведае пра інцыдэнт. Але ў яго трактоўцы ўсе выглядае па-іншаму.

“У ШЫЗА знаходзяцца парушальнікі рэжыму. Вы думаеце, што там сядзяць невінаватыя? Калі б дзеянні супрацоўнікаў калоніі былі незаконнымі, то іх бы ўжо даўно пакаралі. А наконт таго, што нібыта нехта там парэзаў жывот і яго адвезлі ў шпіталь, - гэта няпраўда”, - заявіў ён.

Па словах прадстаўніка ДВП, зняволеныя адмовіліся выконваць законныя патрабаванні адміністрацыі.

“Яны не могуць выбіраць сабе камеры, якія ім падабаюцца ці не падабаюцца. Адміністрацыя іх рассаджвае па камерах, а не яны самі гэта робяць. Таму ў гэтай сітуацыі дзеянні адміністрацыі былі своечасовымі і адэкватнымі дзеянням асуджаных. Закон дазваляе ўжываць фізічную сілу і спецсродкі. Для нас гэтая сітуацыя надзвычайная, і адміністрацыі пра такія выпадкі заўсёды нам дакладваюць. Таму пра тое, што адбылося, мы ведаем”, - зазначыў Сргей Працэнка.

Ён пацыердзіў, што прынамсі адзін вязень сябе парэзаў - Хамідулін.

“Асуджаны Хамідулін, які ўтрымліваўся ў ПКТ на знак пратэсту супраць таго, што ўжылі спецсродкі (не да яго, а да іншага асуджанага), кавалкам абліцавальнай пліткі нанес сабе раны правага перадплечча. Ні ў які шпіталь яго не вазілі. Яму дапамогу аказалі на месцы. Вы ведаеце, што такое членашкодніцтва? Гэта дэманстратыўныя паводзіны чалавека дзеля таго, каб звярнуць на сябе ўвагу. За гэта, між іншым, прадугледжана пакаранне. Яны пракурора чакаюць? А вы ўявіце сабе самі, калі на кожнае незаконнае патрабаванне будзе хадзіць пракурор, то колькі яму давядзецца хадзіць?” - параваў супрацоўнік Дэпартамента выканання пакаранняў.

Аднак у цывілізаваных краінах у такіх выпадках у вязніцу дазваляюць патрапіць праваабаронцам, каб яны паразмаўлялі і з асуджанымі, і з адміністрацыяй, выслухалі ўсе бакі канфлікту і зрабілі выснову. “Народная Воля” гатова накіраваць у Івацэвічы журналіста, каб ён аб’ектыўна разабраўся ў сітуацыі. “Чакаем згоду на такое незалежнае разбіральніцтва ад прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў”, - паведамляе выданне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео