BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тацяна Равяка: Журналістам затыкаюць рот напярэдадні выбараў

22.06.2012
Тацяна Равяка: Журналістам затыкаюць рот напярэдадні выбараў
Міжнародная супольнасць у шоку ад арышта беларускага журналіста Анджэя Пачобута. «Канечне, гэта вельмі кепскія тэндэнцыі —...

Міжнародная супольнасць у шоку ад арышта беларускага журналіста Анджэя Пачобута. “Канечне, гэта вельмі кепскія тэндэнцыі — напярэдадні выбараў затыкаць рот журналістам”, - кажа праваабаронца Тацяна Равяка.

"Гэты арышт — папярэджаньне ўсім журналістам, якія ў тым ліку збіраюцца аб’ектыўна асвятляць выбары, паказваць нейкія недахопы, якія існуюць у краіне падчас выбарчай кампаніі і не ў звязку з выбарчай кампаніяй, у сувязі з агульнай сітуацыяй у краіне. Гэта проста знак усім астатнім журналістам прыкрыць рот", - цытуе юрыста “Радыё Свабода”.

Намеснік старшыні Беларускай асацыацыі журналістаў Андрэй Бастунец звяртае ўвагу на тое, што ўлады могуць працягваць рэпрэсіі супраць тых, каго раней ужо памілавалі:

“Андрэй і зараз знаходзіцца, як кажуць, пад артыкулам, бо ён быў асуджаны год назад і атрымаў тэрмін з адтэрміноўкай. І тое, што зараз ідзе іншая справа, паказвае, што яго ўмоўнае пакаранне можа стаць рэальным, незалежна ад таго, як справа будзе разглядацца надалей”.

Сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі “Беларускі Рух” Віктар Івашкевіч у 2002 годзе быў асуджаны па падобнай справе, як і Анджэй Пачобут.

“Раней узбуджалі справу, але ніякімі арыштамі гэтага не папярэджвалі, і ўрэшце давалі хімію. А зараз маем арышт і турму. Прынамсі форма затрыманьня сведчыць пра ўзмацненне рэпрэсій. А гэта ў сваю чаргу сведчыць, што Лукашэнка адчувае сябе няўпэўнена”, - мяркуе палітык.

Афіцыйная Варшава сур'ёзна занепакоеная чарговым затрыманнем гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Пра гэта заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі, перадае БелаПАН са спасылкай на выданне Gazeta Wyborcza.

Консульства Польшчы ў Гродне і амбасада ў Мінску ўважліва сочаць за развіццём падзей, паведаміў ён. “Гэта чарговы доказ таго, што ў Беларусі па-ранейшаму вельмі дрэннае становішча з правамі чалавека, у тым ліку з правамі актывістаў польскай меншасці”, - перакананы Басацкі.

Пачобут, беларускі паляк, з'яўляецца старшынём галоўнай рады нефармальнай Саюза палякаў у Беларусі. Яго лёсам занепакоены і еўрадэпутат Марэк Мігальскі - палітык тэрмінова звярнуўся наконт дадзенага пытання ў Еўрапейскую камісію. Мігальскі просіць умяшацца ў гэтую справу міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага, а таксама польскага амбасадара ў Мінску Лешэка Шэрэпку.

“Затрыманне Анджэя Пачобута - чарговы выпадак пераследу і рэпрэсій, якія беларускія ўлады ўжываюць супраць гэтага польскага дзеяча”, - нагадаў еўрадэпутат.

Міжнарожны камітэт абароны журналістаў у сваю чаргу выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Пачобута. "Беларусь павінная без прамаруджвання вызваліць Анджэя Пачобута”, - сказаў намеснік дырэктара Камітэта абароны журналістаў Роберт Махоні.

“Улады павінныя спыніць выкарыстоўваць крымінальны пераслед за паклёп у якасці інструмента, каб прымусіць замаўчаць журналістаў, якія іх крытыкуюць”, - цытуе яго “Хартыя 97”.

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятовіч назвала абвінавачванні, высутутыя Пачобуту, палітычна матываванымі.

“Я заклікаю беларускія ўлады тэрмінова зняць гэтыя абвінавачванні і вызваліць Анджэя Пачобута. Пераслед журналістаў за крытыку ў адрас кіраўніка дзяржавы не можа адбывацца ў сучаснай еўрапейскай краіне. Гэта робіць немажлівай грамадскую дыскусію па пытаннях, жыццёва важных для грамадства”, - заўважыла яна.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Анджэй Пачобут буў арыштаваны ў сваім доме 20 ліпеня і абвінавачаны ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео