BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арыштаваны журналіст Анджэй Пачобут (відэа)

22.06.2012
Арыштаваны журналіст Анджэй Пачобут (відэа)
Личности
Супраць карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej завялі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць па артыкуле «паклёп на прэзідэнта».

Супраць карэспандэнта польскай Gazety Wyborczej завялі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць па артыкуле “паклёп на прэзідэнта”.

Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы на сайтах “Хартыя 97” і “Беларускі партызан”. У іх журналіст выказваў меркаванне, што Аляксандар Лукашэнка паўплываў на вынік судовай справы аб выбуху ў мiнскім метро, калі былі прысуджаныя да смерці Уладзіслаў Кавалёў і Зміцер Канавалаў.

Пачобута арыштавалі ў яго доме, там таксама правялі ператрус. Канфіскавалі кампутары. Потым журналіста павезлі на допыт, аднак ён адмовіўся адказваць на пытанні. Пасля гэтага арыштаванага адвезлі ў гарадзенскую турму.

Згодна папярэдняй інфармацыі, справу вядзе следчы Арсеній Нікольскі.

Раней, 5 ліпеня 2011 года, Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў журналіста па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за яго артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Тады журналіста не пасадзілі ў турму (хоць ён адседзеў у СІЗА тры месяцы да суда) праз ціск з боку Захаду, у прыватнасці, Польшчы (Анджэй Пачобут - беларускі паляк).

Як распавяла жонка журналіста Аксана Пачобут, цяпер яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Абараняць Пачобута будзе адвакат Аляксандр Бірылаў, паведамляе “Белсат”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео