BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Знойдзены беларускі катынскі спіс

21.06.2012
Знойдзены беларускі катынскі спіс
У Маскве знайшлі спіс 1996 палякаў, якіх у 1940 годзе вывезлі на расстрэл у Мінск.

У Маскве знайшлі спіс 1996 палякаў, якіх у 1940 годзе вывезлі на расстрэл у Мінск.

Адкрыццё належыць прафэсарцы Наталлі Лебедзевай, яна знайшла ў Расійскім дзяржаўным архіве прозвішчы палякаў, якіх звозілі з тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Мінск, каб там на загад Сталіна закатаваць, піша польская Gazeta Wyborcza.

“Я даўно падазравала, што сляды таго, што даследчыкі завуць “беларускім катынскім спісам”, трэба шукаць у архівах 15-й брыгады канвойных войскаў, якая ў 1940-м годзе дыслакавалася на тэрыторыі Беларусі і перавозіла вязняў НКУС ў сталіцу рэспублікі. Прадчуваньне аказалася правільным”, - прыводзіць словы Наталлі Лебедзевай “Радыё Свабода”.

Даследчыца перадала сканаваныя копіі спісаў з 1996 асобаў, якіх перавезлі з вязніц Брэста, Пінска, Баранавічаў, Гродна, Беластока ды іншых гарадоў пасля 5 сакавіка 1940 года. Менавіта ў гэты дзень палітбюро савецкай кампартыі прыняло рашэнне забіць без судовых разбіральніцтваў больш за 21 тысячу польскіх афіцэраў ды службоўцаў, што трапілі ў савецкі палон пасля ажыццяўлення пакту Молатава-Рыбентропа.

Агулам, як мяркуюць даследчыкі, у “беларускім катынскім спісе” павінна быць каля 3,8 тыс. чалавек, пакуль знайшлася толькі палова з іх. Даўно вядомыя прозвішчы палякаў, расстраляных у Расеі ды Ўкраіне.

“Беларускі спіс” складзены адным чалавекам, гэта вынікае з почырку. Вядомыя цяпер прозвішчы нкусаўцаў, якія складалі расстрэльныя спісы ў асобных гарадах. Прыкладам, у Брэсце гэта быў лейтэнант Рыгор Фінкэльбэрг, Пінску — лейтэнант Аляксандар Купрыянаў, ў Вілейцы — лейтэнант Мікалай Кажэўнікаў, а ў Беластоку — капітан Ізраіль Пінзур.

Паводле апублікаваных дакумэнтаў, у Мінск былі перавезеныя прынамсі 1800 з 1996 палонных, з якіх 99%, перакананая спадарыня Лебедзева, былі забітыя адначасова з афіцэрамі ў Катыні, Цьвяры ды Харкаве.

Чаканцца, што Gazeta Wyborcza апублікуе “беларускі спіс” цалкам.

Выданне падае таксама пункт гледжання гісторыка прафэсара Анджэя Кунэрта, які называе адкрыцьцё сваёй расійскай калегі “пераломным”. Спадар Кунэрт перакананы, што “беларускі спіс” (наяўнасьць якога афіцыйна адмаўлялі і ў Расіі і ў Беларусі) захаваўся прынамсі ў дзьвюх копіях — адна ў Мінску, другая — у Маскве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео