BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хілары Клінтан: Беларусь - крыніца ахвяраў сэксуальнай эксплуатацыі

21.06.2012 Фота AFP
Хілары Клінтан: Беларусь - крыніца ахвяраў сэксуальнай эксплуатацыі
Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан 20 чэрвеня прадставіла ў Вашынгтоне штогадовую справаздачу пра гандаль людзьмі ў свеце, у якой...

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан 20 чэрвеня прадставіла ў Вашынгтоне штогадовую справаздачу пра гандаль людзьмі ў свеце, у якой ахопленыя 186 краінаў. Беларусь знаходзіцца побач з Вэнэсуэлай і Іракам.

“У Злучаных Штатах сёння мы адзначаем дату, калі ў 1865 годзе афіцэр Канфэдэрацыі на гаўбцы ў Галвэстан, штат Тэхас, прачытаў Генэральны загад №3, дзе сказана, што “ўсе рабы вольныя”. Гэта быў адзін з многіх момантаў у гісторыі, якія зрабілі свет больш свабодным і больш справядлівым. Але юрыдычная забарона рабства ў Злучаных Штатах і іншых краінах па ўсім сьвеце, на жаль, не азначае ліквідацыю рабства”, - цытуе Хілары Клінтан “Радыё Свабода”.

Дзяржсакратар ЗША адзначыла, што “сёньня больш за 27 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце з’яўляюцца ахвярамі сучасных формаў рабства, таго, што мы часам называем гандлем людзьмі”.

Сярод іх асабліва вылучаецца сэксуальная эксплуатацыя жанчын. Як вынікае з справаздачы, 29 краінаў палепшылі паказчыкі, “і гэта азначае, што іх урады робяць правільныя крокі”. Напрыклад, імі з’яўляюцца прыняцце больш суворага заканадаўства, больш актыўныя следчыя дзеянні ці агучванне крокаў па ўзмацненні адказнасці за гандаль людзьмі.

Маці прадалі ў прастытуцыю, дачка нарадзілася ў бардэлі

Клінтан прыгадала, як некалькі месяцаў таму ў Калькуце яна пазнаёмілася з дзяўчатамі і жанчынамі, якія перажылі здзекі.

“Адна маладая дзяўчына, поўная жыцця, падышла да мяне і запыталася, ці хачу я, каб яна прадэманстравала прыём каратэ. Я адказала — „Канешне!“ І тое, як яна стала прама і ўпэўнена, які гонар сваім дасягненнем быў у яе вачах, было вельмі натхняльным. Яна нарадзілася ў бардэлі, яе маці вымушана прадалі ў прастытуцыю. Але калі яе маці нарэшце збегла і ўзяла дачку з сабой, ад граху падалей, нарэшце, быў зроблены выбар. Я не ведаю, што адбудзецца з гэтай дзяўчынай ў бліжэйшыя гады і дзесяцігоддзі. Але я ведаю, што пры пэўнай дапамозе яе жыццё можа быць значна лепшае, чым у яе маці”, - сказала Хілары Клінтан.

У справаздачы краіны падзеленыя на чатыры катэгорыі. У першай — дзяржавы, урады якіх цалкам адпавядаюць мінімальным стандартам барацьбы з гандлем людзьмі. У другой — урады не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганні. У трэцяй — урады не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам, але прыкладаюць значныя намаганьні, аднак пры гэтым адсутнічае прагрэс у параўнанні з папярэднім пэрыядам і колькасць ахвяраў гандлю людзьмі застаецца значнай. У чацвертай — урады не ў поўнай меры адпавядаюць мінімальным стандартам і не прыкладаюць значных намаганняў.

Беларускія ўлады не могуць супыніць сэксуальны гандаль

У першую катэгорыю уключаныя Польшча, Літва, Грузія, Канада, ЗША. Латвія, Украіна, Малдова, Румынія, Грэцыя, Партугалія, Швайцарыя - у другой катэгорыі. У трэцяй — Беларусь, Расія, Азэрбайджан, Казахстан, Ірак, Узбекістан, Кітай, Венесуэла, Эквадор, Чад, Нігер, Конга. У чацвёртай катэгорыі — Іран, Сірыя, Лібан.

Мапа распаўсюджаньня гандлю людзьмі ў краінах Еўропы, чэрвень 2012

Мапа распаўсюджаньня гандлю людзьмі ў краінах Еўропы, чэрвень 2012

У раздзеле справаздачы, прысвечаным Беларусі, сярод іншага, гаворыцца: “Беларусь з’яўляецца крыніцай і краінай транзыту для жанчын, мужчын і дзяцей, якія падвергліся сэксуальнай эксплуатацыі і прымусовай працы".

Як вынікае з даклада, беларускія жанчыны і дзеці падвяргаюцца сэксуальнай эксплуатацыі ў Расіі, Нямеччыне, Польшчы, на Кіпры, у Італіі, Егіпце, Чэхіі, Літве, Гішпаніі, Грэцыі, Бельгіі, Турэччыне, Ізраілі, Лібане, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і ў самой Беларусі.

Працягвалі паступаць паведамленні жанчын з малазабяспечаных сем’яў у Беларусі пра прымусовую прастытуцыю ў Мінску. Беларускія мужчыны, жанчыны і дзеці знаходзяцца на прымусовых працах, у тым ліку прымусовым жабрацтве ў замежных краінах, такіх як Швэцыя, а таксама на прымусовай працы ў будаўнічай індустрыі ў Расіі і ў Беларусі.

Беларускія беспрацоўныя жанчыны ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў і без вышэйшай адукацыі знаходзяцца ў найбольшай небяспецы зрабіцца ахвярамі гандлю людзьмі. Беларускія дзеці ва ўзросце 16-17 гадоў апынаюцца ахвярамі сэкс-гандлю ў Беларусі і ў Расіі. Беларускія мужчыны, якія шукаюць працу за мяжой, ўсё часцей зазнаюць прымусовую працу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео