BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Роўда: У 2013 годзе беларускі крызіс дасягне піка

20.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь, фота belsat.eu
Уладзімір Роўда: У 2013 годзе беларускі крызіс дасягне піка
  Эканамічнае становішча Беларусі будзе пагаршацца і ў тым выпадку, калі ўлады пасварацца з Расіяй, і калі будуць працягваць курс на...

 

Эканамічнае становішча Беларусі будзе пагаршацца і ў тым выпадку, калі ўлады пасварацца з Расіяй, і калі будуць працягваць курс на інтэгранцыю з Масквой. Такое меркаванне Службе iнфармацыi “ЕўраБеларусі” выказаў палітолаг Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Уладзімір Роўда.

 

На думку эксперта, у 2013 годзе адбудзецца пік крызіса.

“Сітуацыя пагаршаецца з кожным днём: інфляцыя, рост коштаў - яно закранае велізарную колькасць людзей, і гэта ўсё будзе працягвацца. Сёння Беларусь апынулася ў страшэнным крызісе. У 2013 годзе, я лічу, тут будзе нейкі пік”, - кажа эксперт.

Гэта ён звязвае з тым, што на Беларусі адаб’юцца наступствы расійскага далучэння да зоны свабоднага гандлю.

“Расія пачне канкураваць як нармальная дзяржава. Мы з ёй зараз у саюзе - гэткім чынам, на нашых прадпрыемствах будзе адбівацца ўсё тое, што адбіваецца на іхніх”, - тлумачыць Уладзімір Роўда.

Ужо зараз здараецца, што беларускія вытворцы церпяць паразу ў канкурэнцыі з расійскімі.

“Калі браць геапалітычнае пытанне, нам трэба было арыентавацца на Літву, Польшчу, Украіну і г.д., на Расію і Еўрапескі Саюз. А нас уцягнулі ў Еўразійскі саюз, і зараз бачым, што нашыя працоўныя, тыя людзі, якія вырабляюць нейкія рэчы, шмат губляюць менавіта праз гэты саюз. Ужо ёсць канфлікты, калі беларускія прадпрыемствы не могуць прадаць сваю прадукцыю там, а расійскія кампаніі прадаюць сваю тут. Мы апынуліся ў дурацкім стане”, - даводзіць палітолаг.

Паводле яго, нейкія часовыя заходы, як атрыманне новага крэдыта ці продаж “Беларуськалія”, сітуацыю не зменяць.

“Гэта не вырашэнне праблемы. У краіне трэба праводзіць рынкавыя рэформы, не проста так прадаваць “Беларуькалій”, а ладзіць нармальную рынкавую прыватызацыю, прычым пры ўдзеле не толькі расійскага капітала. На гэта Лукашэнка ніколі не пойдзе - ён нават пра “Беларуськалій” казаў неяк, што, хутчэй за ўсё, не прадасць яго, бо прадпрыемтсва з’яўляецца стратэгічным”, - адзначыў эксперт.

Міжнародны валютны фонд прызнаў, што на дадзены момант Беларусь дасягнула пэўнага поспеху ў стабілізацыі эканомікі і выхадзе з крызіса 2011 года. Але Ўладзімір Роўда перакананы, што тут не ўсё так проста.

“Крызіс - гэта перманентная пагроза. Па-першае, яна звязаная з інфляцыяй, якая застаецца ўсё ж вельмі істотнай і не вярнулася на былы ўзровень. А па-другое, у нас эканоміка залежыць ад знешняга партэнэра - Расіі. Калі Пуцін будзе мець добрыя стасункі з Лукашэнкам і падтрымліваць яго эканамічную сістэму, то так і будзе”, - кажа эксперт.

У Расіі зараз ёсць магчымасці кантраляваць паводзіны беларускага прэзідэнта.

“Гэта вельмі проста - кантраляваць колькасць нафты і газа. Расія, якая пастаўляе газ, можа цалкам яго перакрыць. Гэта ўжо было, калі расійская нафта перапрацоўвалася ў нас Мазырскім і Наваполацкім нафтакамбінатамі, а потым пастаўлялася на захад. Тады гэта было галоўнай крыніцай здабытку”, - нагадаў Уладзімір Роўда.

Нават калі адносіны Масквы да Мінска не будуць пагаршацца, Беларусі нясе пагрозу ўжо сама інтэграцыя з Расіяй.

“Пуцін і Лукашэнка знаходзяцца ў абсалютна розных краінах, розных сітуацыях. Безумоўна, пакуль што Расія падтрымлівае Беларусь, а Пуцін падтрымлівае Лукашэнку, бо Лукашэнка - сам галоўны інтэгратар. Але інтэграцыя з Расіяй, як эканамічная, так і палітычная, нясе нам вялікую пагрозу”, - кажа палітолаг.

Іншымі словамі, калі Аляксандар Лукашэнка будзе сябраваць з Уладзімірам Пуціным, Беларусь ад гэтага толькі пацерпіць.

“Безумоўна, Беларусі будзе кепска і так і гэтак. Даўно трэба прымаць абсалютна іншыя рашэнні і мець абсалютна іншага кіраўніка”, - перакананы Ўладзімір Роўда.

“Яшчэ адзін момант, звязаны з Расіяй - у 2013 годзе пачынаюць дзейнічыць усе чыннікі, звязаныя з уключэннем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. А гэта звязана з канкурэнцыяй і г.д. І ў першую чаргу яно ада’бецца на Беларусі. Бо мы фактычна знаходзімся ў адной гандлёвай зоне з Расіяй, і ўсё, што будзе адбывацца там, значна больш жорстка будзе адбывацца ў нас, таму што беларуская эканоміка не падрыхтаваная да канкурэнцыі”, - дадаў суразмоўца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео