BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Больш за палову беларусаў за год не наведалі наогул ніводнага культурнага мерапрыемства

20.06.2012
Больш за палову беларусаў за год не наведалі наогул ніводнага культурнага мерапрыемства
За апошні год 62% беларусаў ніводнага разу не былі нават у кінатэатры, 74% не наведалі ніводнай выставы, 69% не схадзілі ў тэатр і 59% не былі на...

За апошні год 62% беларусаў ніводнага разу не былі нават у кінатэатры, 74% не наведалі ніводнай выставы, 69% не схадзілі ў тэатр і 59% не былі на канцэрце.

Такія дадзеныя атрыманыя ў выніку даследвання, праведзенага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй “Новак” увесну 2012 года.

На просьбу назваць самае яркае культурнае мерапрыемства, якое яны наведалі, 64% дарослых беларусаў не знайшлі што адказаць. Другім па папулярнасці стаў адказ “канцэрты” (9,0%), далей ідуць “Дажынкі” (3,8%), замыкае гэтую тройку адказ “тэатр” (3,3%).

Чым выкліканае такое бязрадаснае становішча з наведваннем культурных мерапрыемстваў і іх ацэнкай? На просьбу назваць прычыны, з якіх яны не наведваюць тэатраў, галерэяў, выставаў і г.д., 30% апытаных спаслаліся на тое, што ў іх не хапае грошай, 36% сказалі, што не маюць дастаткова часу, а 9,0% паведамілі, што культурныя мерапрыемствы не выклікаюць ніякай цікавасці.

Аднак пры ўсім гэтым, калі рэспандэнтам задалі пытанне “У якіх грамадскіх акцыях вы б хацелі ўзяць удзел?” большасць рэспандэнтаў (43%) адказалі “культурных”. За гэтым адказам з вялікім адрывам ідуць мерапрыемствы “па абароне правоў спажыўцоў” (21%) і “сацыяльныя” (19,5).

На пытанне “У якіх мерапрыемствах вы хацелі б браць удзел і ці хацелі б, каб іх было больш?” 54% назвалі канцэрты, 35% — фестывалі, а 27,5% — фільмы пра гісторыю краіны.

Што думаюць нашыя суграмадзяне наконт знакамітай квоты ў 75% беларускай музыкі? Ці значыць гэта, што прынамсі палова гэтай музыкі мусіць быць на беларускай мове? 54% сказалі, што мяркуюць іначай, але 22% пагадзіліся з гэтым сцверджаннем, пры гэтым амаль такая ж колькасць рэспандэнтаў не змагла вызначыцца з адказам.

Што да іншых “дзяржаўных захадаў”, дык пра знакамітыя “чорныя спісы” выступоўцаў, якіх афіцыйна не існуе, чуў толькі 21% беларусаў, астатнія знаходзяцца ў няведанні.

Адносна папулярызацыі беларускай культуры толькі 17,6% беларусаў лічаць, што дзяржава робіць дастаткова ў гэтай галіне, 39,2% лічаць, што хутчэй дастаткова, 26,4% — хутчэй недастаткова і 7,4% — зусім недастаткова.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць шмат мерапрыемстваў па ўсёй краіне з удзелам музычных гуртоў, бардаў, пісьменнікаў. Мы апыталі беларусаў на веданне людзей, што сёння ствараюць незалежную беларускую культуру. Выявілася, што вядомасць некаторых з гэтых людзей не такая малая, нягледзячы на тое, што не пра ўсіх пішуць дзяржаўныя СМІ. Так, Сяргея Міхалка ведае амаль 39% беларусаў, Лявона Вольскага – 23% беларусаў, Уладзіміра Пугача – 15%, Змітра Вайцюшкевіча — 10,4%. Сярод гуртоў найбольш вядомыя “Ляпіс Трубяцкой” — 68%, J:Морс — 45% і “Крамбамбуля” — 37%, “Без білета” — 31,5%. Адносна пісьменнікаў: Рыгора Барадуліна ведае 63% беларусаў, Ніла Гілевіча — 60 %, а Уладзіміра Някляева — 45,5 %.

За дваццаць гадоў існавання незалежнай беларускай дзяржавы нашыя культурныя дзеячы стварылі цікавыя і адметныя культурныя прадукты, сучасныя і разнапланавыя. Аднак доступ да гэтай культуры мае толькі невялікі адсотак нашых суграмадзянаў, якім даводзіцца прыкладаць намаганні, каб пазнаёміцца з ёй: вышукваць у афішах рэдкія канцэрты ў асноўным на прыватных пляцоўках, шукаць у інтэрнэце кнігі. На думку кампаніі “Будзьма беларусамі!” гэта звязана перш-наперш з дзяржаўнай палітыкай па папулярызацыі сучаснага нацыянальнага культурнага прадукту. Большасць творчых здабыткаў музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў папросту ігнаруюцца тымі, хто мусіў бы рупіцца пра іх папулярызацыю, перавага ж аддаецца калектывам і творцам, чыя эстэтыка засталася ў васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео