BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”

20.06.2012
Лекцыя Генадзя Сагановіча “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII стагоддзі”
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на апошнюю лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» сезона 2011-2012 года. Да «Горада і...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на апошнюю лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” сезона 2011-2012 года. Да “Горада і Свету” звернецца з прамовай беларускі гісторык Генадзь Сагановіч.

 

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Генадзь Сагановіч

“БЕЛАРУСЬ ЯК АКУПАВАНАЕ ГРАМАДСТВА: СТРАТЭГІІ ВЫЖЫВАННЯ Ў VII СТАГОДДЗІ”

22 чэрвеня, а 18.30

Галерэя "Ў"
(прасп. Незалежнасці, 37а)

“...Цяжка знайсці яшчэ нейкую гістарычную тэму, да такой жа ступені сфальсіфікаваную навуковай і папулярнай літаратурай ці проста ўтоеную ад народа. Цяпер ад гісторыка, паводле У. Пічэты, патрабуецца рэвізія па ўсім фронце”, - пісаў у прадмове да сваей кнігі “Невядомая вайна” слынны гісторык Генадзь Сагановіч. Мажліва, таму ён канцэнтруе ўвагу аўдыторыі Urbi et Orbiна тэме вайны 1654-1667 гг. - паводле аўтара, самай трагічнай у гісторыі нашага народу.

Кожная вайна нясе разбурэнні, знішчэнні і смерць. Аднак апрача дэмаграфічных і матэрыяльных страт, якія звычайна падлічваюцца, ад вайны заўжды моцна цярпела само грамадства акупаванай зямлі, яго інстытуты і нормы.

Як выжывалі жыхары даўняй Беларусі, апынуўшыся пад панаваннем чужой улады? Як простае імкненне выжыць мяняла паводзіны індывідаў? Што лічылася “здрадай” і як да яе ставіліся? Якім чынам працяглае жыццё ва ўмовах вайны дэфармавала грамадства?

Адказы на гэтыя пытанні можна пачуць на публічнай лекцыі “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.” - дарэчы, апошняй ў сезоне 2011-2012 года.

 

Лекцыя адбудзецца 22 чэрвеня (пятніца) ў Галерэі “Ў” (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=597

Вашай увазе тэкст інтэрв’ю лектара.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео