BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Звальненне за цікаўнасць да лібералізма

19.06.2012 Фота Public domain
Звальненне за цікаўнасць да лібералізма
Сакратар моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» Алена Крушэўская была звольнена з мінскай фірмы «ІСсофт» пасля таго, як наведала...

Сакратар моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Алена Крушэўская была звольнена з мінскай фірмы “ІСсофт” пасля таго, як наведала міжнародную канферэнцыю па прынцыпах лібералізма.

Дзяўчына ўпэўненая, што яе звольнілі за палітычныя перакананні. Тым часам “ІСсофт” —міжнародная IT-кампанія, даччыная фірма амэрыканскай Coherent Solutions, Inc.

“Загадчыцы майго аддзелу не падабалася нават тое, што ў мяне ёсць доступ да сацыяльных сетак. Хоць я іх наведвала толькі ў перапынак на абед, калі маю права гэта рабіць. Таксама ў мяне была паездка за мяжу на два дні, я ўзяла для гэтага адпачынак за свой кошт і ўсіх папярэдзіла, што еду на канфэрэнцыю”, - распавядае Алена.

“Я ўдзельнічала ў канфэрэнцыі Міжнароднай асацыяцыі лібэральнай моладзі ў Кіеве. Нам там выкладалі прынцыпы лібэралізму. Канфэрэнцыя была напрыканцы траўня”, - удакладніла яна.

Калі 13 чэрвеня дзяўчына прыйшла на працу, загадчыца аддзелу нават не дазволіла ёй прайсьці ў кабінэт, дзе знаходзіліся асабістыя рэчы супрацозніцы. “Мяне паклікалі на размову і паведамілі, што звальняюць. „Вы самі ўсё разумееце, вы нам не падыходзіце“, — заявілі мне. Мяне адвялі ў бухгальтэрыю, дзе я, адчуваючы моцны псыхалягічны ціск, падпісала пастанову пра тое, што я буду звольнена паводле згоды бакоў”, - цытуе Алену Крушэўскую “Радыё Свабода”.

“Мне згадалі, што я навучалася ў ЕГУ. А ў іх, маўляў, нелегальны статус. Потым згадалі пра сацыяльныя сеткі — “А што, калі вы там пачняце рабіць рэвалюцыю, у вас жа пасада ў апазыцыйнай партыі?” - дадала дзяўчына.

За два тыдні паміж канферэнцыяй і звальненнем ёй не выносілі ніякіх дысцыплінарных спагнанняў.

“Я нават запыталася, ці ёсць да мяне якія прэтэнзіі. Мне адказалі, што няма. Нават зрабілі камплімэнт наконт маёй ангельскай мовы. Калі я забірала працоўную кніжку, мне выдалі фінансавыя бонусы, якія я зарабіла апошнім часам”, - зазначыла Алена Крушэўская.

Вікторыя Салавянчык, кіраўніца аддзелу, дзе працавала апазіцыянерка, мае іншы погляд на гэтую гісторыю.

“Я не буду пагаджацца ні на якія інтэрв’ю, бо гэта правакацыя незадаволенага звольненага супрацоўніка. Я не бачу неабходнасці весці тут дыялог. Бо звольненая Алена была зусім не з тых матываў, якія яна выклала. З прычыны кепскай дысцыпліны, скажам так. Невыкананьня задач, якія я стаўлю. Мне не вельмі падабалася, як яна кантактуе з кіраўніцтвам, іншыя былі моманты. Проста яна не выконвала тыя ўмовы, на якіх яе бралі на працу. Яна была на выпрабавальным тэрміне і яна нас не задаволіла. Таму мы яе звольнілі”, - заявіла яна.

Вікторыя Салавянчык таксама запэўніла, што фірма збіраецца адрэагаваць на публікацыі ў СМІ пра звальненне Алены Крушэўскай, якія яна назвала “паклёпам на рэпутацыю фірмы”.

Гэта не першы выпадак звальнення дэмакратычных актывістаў з заходніх фірмаў, што працуюць у Беларусі. Нядаўна лідэр праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла назваў непрымальным звальненне з швэдскай фірмы Scandinavian & UK Machines беларускай супрацоўніцы Юліі Сцяпанавай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео