BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таварыства аховы помнікаў просіць пакараць міністра культуры за карупцыю

19.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Таварыства аховы помнікаў просіць пакараць міністра культуры за карупцыю
Страшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з просьбай...

Страшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з просьбай “умяшацца ў мінкультаўскія працэсы” і прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці кіраўніка міністэрства Паўла Латушку.

За 2012 год Таварыства падала ў Мінскульт пяць прапаноў на наданне аб’ектам статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамілі ў арганізацыі. "Першая прапанова пайшла ў пачатку года, другая – амаль два месяцы таму. І з боку Мінкульта – элементарны сабатаж. Прапановы не разглядаюцца. Пра прычыны можна толькі меркаваць ды здагадвацца", - распавёў Антон Астаповіч.

У прыватнасці, прапаноўвалася надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці падмуркам каталіцкага храма св. Тамаша Аквінскага ў Мінску, жылому драўлянаму дому пачатка ХХ ст. па вул. Акадэмічнай, 3 у Горках (Магілёўская вобл.), 107-мм гармаце ўзору 1910-1930 гг (Расія, СССР) у ансамблі мемарыяла на магіле савецкіх ваеннапалонных у Шаркоўшчынскім раёне (Віцебская вобл.), забудове былой калоніі Варбург па 1-му Мінскаму завулку і вул. Пушкіна ў Брэсце, а таксама будынку былой міквы другой паловы ХІХ ст. у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна (Мінская вобл.).

“Мінкульт пад кіраўніцтвам Латушкі пачаў дазваляць сабе адкрыты падман”

"Ніколі не было такіх праяваў у ранейшым. Толькі пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі яго падначаленыя сталі дазваляць сабе ігнараванне нарматыўна-прававых дакумантаў, усталяваных заканадаўствам працэдур і нават адкрыты падман у афіцыйнай перапісцы”, - абураны кіраўнік Таварыства аховы помнікаў.

Паводле яго, пералічаныя аб’екты з’яўляюцца “вельмі цікавымі, а часам нават знакавымі”.

“Таму вымушаны мы звярнуцца да кіраўніка ўраду с просьбай асабіста ўмяшацца ў мінкультаўскія працэсы і забяспечыць разгляд нашых прапаноў у самы бліжэйшы час. І ў дадатак – прыцягнуць міністра Латушку да дысцыплінарнай адказнасці. Бо хто іншы, як ні кіраўнік органу дзяржкіравання нясе адказнасць за нармальную і сістэмную працу падраздзяленняў і супрацоўнікаў дадзенага органу?” - запытваецца Антон Астаповіч.

У размове з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” ён удакладніў, што гэткім чынам плануе паскорыць разгляд прапановаў арганізацыі. Бо Мінкульт абавязаны разглядаць кожную такую прапанову цягам 30 дзён з моманту яе падачы - а з часу падання першай прайшло больш як паўгады.

“У першую чаргу - каб прастымуляваць працэс разгляду прапаноў, якія даўным-даўно павінныя былі разгледзець і якія не разгледжаныя дагэтуль. А па-другое - каб віноўныя сапраўды панеслі за гэта адказнасць, хаця бы дысцыплінарную, каб у наступны раз падобныя парушэнні былі немагчымыя”, - патлумачыў дзяяч.

Ігнараванне прапановаў падпадае пад заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй

Калі ж яго не пачуе і кіраўнік Савета міністраў, Антон Астаповіч мае намер скардзіцца на падначаленых самога Міхаіла Мясніковіча.

“Усё гэта трэба прыцягваць да адказнасці. І таму я ў прынцыпе чакаю нармальных дысцыплінарных мераў уздзеяння - ці то заўвагаў, ці то вымоваў - з боку Савета міністраў на міністра культуры. І з боку міністра культуры - на яго падначаленых. Калі гэтага не будзе, буду пісаць у вышэйшыя інстанцыі, каб да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнутыя адказныя супрацоўнікі не толькі Мінкульта, але і Саўміна. Бо, згодна заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, вывад з-пад адказнасці - гэта карупцыйная праява”, - даводзіць ён.

Разам з тым старшыня Таварыства аховы помнікаў не прагназуе, ці Павал Латушка сапраўды будзе пакараным.

“Не ведаю, ці будзе гэта рэальна, ці не. Але, калі ў мяне не будзе афіцыйнай інфармацыі, што нехта прыцягнуты да адказнасці, буду пісаць у органы пракурорскага нагляду, што ў дадзенай галіне назіраюцца карупцыйныя праявы. А прагназаваць я нічога не магу - проста спадзяюся, што вінаватых пакараюць”, - зазначыў суразмоўца.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео