BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Колькасць беларусаў-палітуцекачоў складае амаль 6 тыс. чалавек

19.06.2012
Колькасць беларусаў-палітуцекачоў складае амаль 6 тыс. чалавек
Летась колькасць беларусаў, якія падалі звароты па палітычны прытулак ў еўрапейскіх краінах, вырасла больш чым на палову. У 2011 годзе...

Летась колькасць беларусаў, якія падалі звароты па палітычны прытулак ў еўрапейскіх краінах, вырасла больш чым на палову. У 2011 годзе такіх было 1441, хаця яшчэ годам раней - 941.

Такія лічбы дае офіс Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў у сваёй справаздачы за 2011 год.

У шэрагу еўрапейскіх краінаў беларускія ўцекачы апынуліся ў дзясятцы найбольш шматлікіх заяўнікаў паводле краіны паходжання. Такая сітуацыя за 2011 год была ў Ісландыі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі і Эстоніі. Лідэрам тут сталі Нідэрланды – за мінулы год там звярнуліся па палітычны прытулак 256 чалавек з Беларусі, перадае “Радыё Свабода”.

Агулам офіс Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў падае лічбу 5925 чалавек, якія на канец 2011 году былі ўцекачамі з Беларусі. З іх 897 чакалі разгляду сваіх заяваў на палітычны прытулак.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, эксперты мяркуюць, што эмігранты могуць вярнуцца ў Беларусь пасля змены ўлады, калі ім забяспечыць належныя ўмовы для жыцця і працы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео