BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ААН выдаліла з Youtube версію "Вышэй за неба" сцэнарыста Курэйчыка

19.06.2012 Фота generation.by
ААН выдаліла з Youtube версію "Вышэй за неба" сцэнарыста Курэйчыка
З 18 чэрвеня перасталі працаваць усе спасылкі на фільм "Вышэй за неба", выкладзены на сайце youtube.com. Сцэнарыст Андрэй Курэйчык расцэньвае...

З 18 чэрвеня перасталі працаваць усе спасылкі на фільм "Вышэй за неба", выкладзены на сайце youtube.com. Сцэнарыст Андрэй Курэйчык расцэньвае гэта як абвяшчэнне вайны.

Відэа было выдалена па скарзе Праграмы развіцця ААН, паведамляе “Еўрарадыё” з спасылкай на прэс-службу Андрэя Курэйчыка. Чыноўнікі палічылі, што поўнаметражная версія "Вышэй за неба" парушыла маёмасныя правы ПРААН на відэаматэрыял.

Нагадаем, сцэнарыст і адзін з рэжысэраў “Вышэй за неба” Андрэй Курэйчык, а таксама рэжысэр Дзмітрый Марынін не знайшлі паразумення з замоўцам фільма — Праграмай развіцця ААН. Пасля скандалю ў інтэрнэце з'явілася "аўтарская версія" фільма, за 10 дзён стужку на Youtube праглядзелі 70 тыс. чалавек.

Нягледзячы на выдаленне фільма з самага папулярнага відэасэрвісу, яго па-ранейшаму можна паглядзець на іншых сайтах і запампаваць з торэнт-трэкераў.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, аўтарская група "Вышэй за неба" заяўляе, што не датычыцца да з’яўлення ў інтэрнэце працоўнай версіі стужкі. Разам з яна распаўсюдзіла відэазварот, у якім просіць ПРААН дазволіць паказать гледачам версію фільма, самастойна змантаваную групай. На погляд кінематаграфістаў, версія "адлюстроўвае мастацкую і эстэтычную канцэпцыю сцэнарыста і рэжысэра".

У сваю чаргу ПРААН паведаміла, што не цэнзуравала “Вышэй за неба”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео