BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Якую карысць атрымае Беларусь ад пашырэння аховы навакольнага асяроддзя?

18.06.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Якую карысць атрымае Беларусь ад пашырэння аховы навакольнага асяроддзя?
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы па Беларусі, падрыхтаванай у межах аналізу сацыяльнай i эканамiчнай карысцi ад пашыранай аховы...

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы па Беларусі, падрыхтаванай у межах аналізу сацыяльнай i эканамiчнай карысцi ад пашыранай аховы навакольнага асяроддзя ў краiнах Еўрапейскай палiтыкі суседства, а таксама ў Расiйскай Федэрацыi.

Дадзены аналіз па замове Еўракамісіі быў здзейснены кансорцыумам еўрапейскіх арганізацый, у які ўваходзіць кампанія ARCADIS Belgium N.V., Iнстытут еўрапейскай экалагiчнай палiтыкi (IEEP), Экалагiчны iнстытут, кампанія па ахове навакольнага асяроддзя Environmental Resources Management Ltd. i кампанія Metroeconomica Ltd.

Зводка асноўных паказчыкаў з выніковай справаздачы па Беларусi была падрыхтавана камандай, што складалася з экспертаў ЕС i нацыянальнага эксперта. Мэта справаздачы - адлюстраванне вынiкаў аналізу эканамiчнай, сацыяльнай карысці, а таксама карысці ў сферы аховы здароўя i навакольнага асяроддзя для грамадства, якую прынеслі бы змены ў экалагiчнай палiтыцы Беларусi, дзеля iнфармавання палiтычных дзеячаў аб тым, што матэрыяльныя выдаткі на падтрымку i паляпшэнне якасцi навакольнага асяроддзя даюць адчувальны станоўчы вынiк для iншых сектараў, такiх як энергетыка, прамысловасць, ахова здароўя i будаўнiцтва.

Як адзначае незалежны эксперт Юлія Яблонская, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы справаздачы, для аналізу карысных вынікаў былi абраныя наступныя пяць паказчыкаў: паветра, вада, адходы, прырода (біяразнастайнасць), клімат.

“Назіраюцца iстотныя станоўчыя вынікі ад прыняцця непасрэдных захадаў, накiраваных на вырашэнне праблем навакольнага асяроддзя ў Беларусі, - гаворыцца ў справаздачы. - У лiку станоўчых фактаў  - паляпшэнне стану аховы здароўя i зніжэнне ўзроўню смяротнасцi, станоўчы эканамiчны эфект i патэнцыял для новых эканамiчных магчымасцяў, а таксама значныя дасягненні ў павышэнні грамадскага дабрабыту”.

Зводка паказвае, якія карысныя вынікі ў розных сферах Беларусь атрымае да 2020 года (гл. табліцу).

 

Колькасныя паказчыкі

Грашовыя паказчыкі

Паветра

Карысць для аховы

здароўя i эканомiкi

Звыш 2 000  жыццяў уратавана ад хранiчнага бранхiту.

Прадухiлена пашкоджанне ўраджаю.

Валавы ўнутраны прыбытак складае 2,3 млн. еўра ў выніку поўнага ажыццяўлення плана па памяншэнні шкодых выкідаў на 50% у Беларусi, што складае 2% штогадовага ВУП.

Вада

У 2020 годзе  па меры дасягнення пастаўленых мэтаў штогадовы карысны вынік складзе 1,2-2,7 мiльёны выпадкаў прадухілення дыярэi i 6-14 прадухілення смяротнага зыходу.

Значнасць гэтага карыснага выніку для грамадства прыблiзна складае 136-313 мiльёнаў еўра, што адпавядае прыблiзна 0,12-0,27% ад ВУП у 2020 годзе. Агульная карысць ад паляпшэння ў Беларусi якасцi вады да 2020 г. складзе  ад 204 да 718 мiльенаў еўра. У перакладзе на долю ВУП гэтыя лiчбы дасягаюць 0,18-0,62 %.

Адходы

(збор i апрацоўка)

Збор дадатковых 1,1 мiльёна тон бытавых адходаў можа быць падставай для стварэння 661 працоўнага месца цi для атрымання падаткаў агульнай колькасцю ў 1 494 709 еўра плюс некалькi дадатковых працоўных месцаў для кіраўнікоў i персаналу падтрымкi.

15 % агульнай колькасці насельнiцтва ў 2020 годзе будзе дадаткова абслугоўвацца службай па збору бытавых адходаў, гэта прыблізна складзе 1 379 096 жыхароў. Гэтая частка насельнiцтва забяспечыць прыбытак у памеры 166 380 640 470 еўра.

Прырода

(біяразнастайнасць

лясы, ралля) 

Лясы Беларусi ўтрымліваюць 611 мiльенаў тон  вугляроду ў складзе жывой лясной бiямасы, згодна з даследваннямi 2010 года, што адпавядае 2,24 мiльёна тон ужытага CO2. Кожны гектар лесу ўтрымлiвае ў сярэднiм 71 тону вугляроду, прыкладна 260 тон CO2.

Спраектаваны фактычны рыначны кошт агульнай прадукцыі раслінаводства ў 2020 годзе складзе 19,850 мiльярда адзінак мясцовай валюты. Штогадовы карысны вынік ці прадбачаны прыбытак ад вытворчасцi дадатковых тонаў ураджаю ў 2020 годзе па дасягненні адпаведных мэтаў складзе 5-9 % дадзенага прыбытку цi 923-1 750 мiльярдаў адзінак мясцовай валюты (ППС 583-1 105 мiльёнаў еўра). Гэта складае 0,51-0,96 % праектнага ВУП у 2020 годзе. Усе лiчбы прыведзены ў еўра ППС 2008 i адзінках мясцовай валюты 2008 года. Калi да 2020 году не будзе праводзiцца знішчэнне лесу i не адбудзецца дэградацыя лясоў, i пры ўмове, што каштоўнасць вугляроду складае 39 еўра/тона (нiзкая) i 56 еўра/тона (высокая), у 2020 годзе запасы вугляроду –  з улiкам ужытага вугляроду  – будуць складаць 87.6 i 125.8 тысяч мiльёнаў еўра адпаведна.

Клiмат

(крынiцы ўзнаўляльнай энергii)

 

Грашовы прыбытак ад памяншэння шкодных выкідаў дзякуючы павелічэнню ўвагі да ўзнаўляльнай энергіі з адначасовым ажыццяўленнем праграмы энергаэфектыўнасці ацэньваецца ў 6-9 (выш./ніж.) мільярдаў еўра адпаведна вартасці вуглевадароду ў 2010 годзе і ў 14-20 мільярдаў еўра адпаведна вартасці вуглевадароду ў 2020 годзе, калі ў 2020 годзе частка ўнутранага  (у асноўным з узнаўляльных крыніц) энергазабеспячэння будзе складаць 30%.

Агульны грашовы прыбытак ад памяншэння шкодных выкідаў дзякуючы павелічэнню ўвагі да  ўзнаўляльнай энергіі можа складаць ад 29 да 42 мільёнаў еўра ў год, пачынаючы з 2020 года. Прыбытак за перыяд з 2010 па 2020 г.г. можа пачаць зніжацца (калі доля энергазберагальных кампаній не дасягае 20%) і павялічвацца ў выпадку, калі прагрэс дасягне пастаўленых мэтаў да 2020 года. Пасля 2020 года доля ўзнаўляльнай энергіі будзе працягваць павялічвацца дзякуючы эканоміі ў выніку скарачэння выкіду СО2  на працягу жыццёвага цыклу тэхналогіі.

Чакаецца, што вынікі, атрыманыя ў рамках праекта, а асабліва падрабязны аналіз карысных вынікаў, будуць здзейснены на нацыянальным узроўні і накіраваны на распрацоўку пэўнага палітычнага курсу. Пры гэтым выкарыстаныя адпаведныя падыходы будуць адзначаныя нацыянальнымі палітычнымі дзеячамі як карысныя.

На пытанне Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”, ці былі тыя рэкамендацыі, якія даюцца ў справаздачы, даведзеныя да зацікаўленых беларускіх міністэрстваў, Юлія Яблонская адзначыла, што ёй гэта невядома, а таксама звярнула ўвагу на тое, што “справаздача рабілася на англійскай мове, яна досыць аб’ёмная, і пераклад дакумента не прадугледжваўся”.

Поўны тэкст справаздачы (на англійскай мове) можна спампаваць тут.

З усімі вынiкамi праекта, у тым ліку з выніковымі справаздачамі па асобных краiнах, рэгiянальнымі зводнымі справаздачамі i Iнструкцыяй па здзяйсненні аналізу карысных вынікаў можна азнаёміцца на сайце праекта www.environment-benefits.eu.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео