BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: У беларусаў і выбараў няма, дык і назірання нармальнага не будзе

18.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: У беларусаў і выбараў няма, дык і назірання нармальнага не будзе
Калі ў Беларусі і святкуюць выбары, то гэта азначае «прышлі-выпілі-павесяліліся». Такое меракаванне ў інтэрв’ю Службе інфармацыі...

Калі ў Беларусі і святкуюць выбары, то гэта азначае “прышлі-выпілі-павесяліліся”. Такое меракаванне ў інтэрв’ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі” выказаў кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Прэзідэнт 18 чэрвеня падчас нарады, прысвечанай парламенцкім выбарам, заявіў: “Мы навучыліся праводзіць выбары як свята для беларускага народа. Давайце яшчэ раз зробім гэтае свята. Гэты дзень павінен быць святам для людзей”.

Андрэй Ягораў нагадаў, што святкаванне выбараў з’явілася ў Савецкім Саюзе.

“Без іроніі да гэтага ставіцца нельга. Традыцыйна ў савецкія часы ладзілі дэкаратыўныя выбары ў святочным выглядзе, проста каб запрашаць туды людзей. Зараз у Беларусі працягваюць гэту традыцыю, каб людзі прышлі, выпілі чаго-небудзь, павесяліліся”, - так пракаментаваў ён заяву кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што Беларусь прадаставіць права міжнародным назіральнікам прысутнічаць на парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца 23 верасня. Пры гэтым ён падкрэсліў, што іх “цягнуць у краіну волакам не будзем”.

На думку Андрэя Ягорава, афіцыйны Мінск сапраўды не можа забараніць назіральнікам з іншых краінаў уехаць у Беларусь.

“Мне падаецца, яны не могуць не пусціць назіральнікаў, бо гэта будзе скандал на пустым месцы. Таму ў інтарэсах уладаў гэтых назіральнікаў усё ж пусціць. Тым болей, што Беларусь уваходзіць у АБСЕ і падпісала адпаведныя пагадненні аб тым, што назіральнікі сапраўды прыедуць. А ўсе такія заявы - гэта, хутчэй, як заўсёды, дэманстрацыя “нашай моцнай пазіцыі” і “ненахіляльнасці ні перад якімі знешнімі ворагамі", - лічыць эксперт.

Аднак ён сумняваваецца, што падчас выбараў назіральнікам дазволяць выконваць сваю місію без правапарушэнняў: выбары ў Беларусі застануцца “беларускімі”, на “еўрапейскія” кіраўніцтва краіны не пойдзе.

“Натуральна, паколькі ў беларусаў і выбараў-та няма, дык і назірання нармальнага не будзе, як ніколі не было. Фактычна, няма за чым назіраць. Таму будзе ўсё як заўсёды, чаго ж тут новага чакаць!” - зазначыў Андрэй Ягораў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео