BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Асамблея НДА: кангрэс адзін, меркаванні розныя

18.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Асамблея НДА: кангрэс адзін, меркаванні розныя
Асамблея недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў 16-17 чэрвеня праводзіла свой сёмы справаздатна-выбарчы кангрэс, падчас якога заклікала...

Асамблея недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў 16-17 чэрвеня праводзіла свой сёмы справаздатна-выбарчы кангрэс, падчас якога заклікала ўлады Беларусі адмовіцца ад палітыкі канфрантацыі з “трэцім сектарам” і аднавіць дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

Сваім меркаваннем пра тое, які плён прынесла гэтае мерапрыемства, з Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" падзяліліся самі ўдзельнікі кангрэса.

Сяржук Лісічонак, кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі НДА:

- Трэба сказаць, што Асамблея выказалася за неабходнасць увядзення спецдакладчыка ААН па Беларусі. Грамадскія арганізацыі лічаць гэта неабходным для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне і кантролю над ёй. Таксама, апроч усяго сказанага пра вызваленне палітзняволеных і неабходнасць справядлівасці да кожнага з іх, мы абмяркоўвалі сітуацыю з будаўніцтвам АЭС і заклікалі да неадкладнага спынення ўсіх працаў па ёй. Што было цікавага, дык гэта секцыя з прэзентацыі даследванняў пра грамадзянскую супольнасць.

Уладзімір Мацкевіч, старшыня Рады Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь", філосаф і метадолаг:

- Кангрэс Асамблеі адбыўся - і дзякуй Богу! Большага ад яго на сённяшні дзень чакаць няма чаго.

Алег Гулак, намеснік караўніка Асамблеі НДА, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта:

- Важна тое, што была рэдкая магчымасць сабрацца розным НДА з розных рэгіёнаў Беларусі. І не толькі абмеркаваць стан Асамблеі ці працы, каму што рабіць, але і адчуць: нас шмат, мы разам, мы ёсць. Мне здаецца, гэта тое, чаго зараз нам моцна не хапае. Абмяркоўваліся важныя пытанні, было цікава пачуць людзей з розных рэгіёнаў, з розных сфераў - шмат каго я ведаю, але шмат каго і не ведаў.

Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:

- Па сутнасці, там нічога такога не было... Кангрэс Асамблеі адбыўся, там хутчэй вырашалі працоўныя пытанні гэтак буйной асацыяцыі кшталту перавыбараў, справаздачаў. Іншыя пытанні не вырашаліся. Да гэтага можна па-рознаму ставіцца - але, як было, так было. Узгадвалася пра канцэпцыю развіцця грамадзянскай супольнасці - аднак стратэгічных пытанняў гэтай канцэпцыі не абмяркоўвалася. Хутчэй гэта былі працоўныя групы па надзённых пытаннях дзейнасці Асамблеі, нейкіх перспектыўных задачах, якія стаяць перад ёй.

Напярэдадні кангрэса кіраўнік працоўнай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч заявіў, што нейкіх вызначальных рашэнняў зараз прымаць не будуць - “бо час не прыспеў”. Іх і не прымалі! Але з такой пазіцыяй кіраўніка Асамблеі пагадзіцца нельга, таму што, у прынцыпе, сёння перад грамадзянскай супольнасцю стаяць вельмі важныя пытанні, якія патрабуюць адказу. Мне падалося, што на гэтым кангрэсе найбольш важныя пытанні якраз пакідаліся па-за ўвагай асноўных дыскусіяў і рашэнняў, якія прымалі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео