BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Несанкцыянаваныя пратэсты могуць прыраўняюць да тэрарызму

15.06.2012
Несанкцыянаваныя пратэсты могуць прыраўняюць да тэрарызму
Дэпутатам прапанавалі разумець тэрарызм як «сацыяльна-палітычную і крымінальную з’яву, а таксама ідэалогію і практыку ўжывання гвалту ці...

Дэпутатам прапанавалі разумець тэрарызм як “сацыяльна-палітычную і крымінальную з’яву, а таксама ідэалогію і практыку ўжывання гвалту ці пагрозу гвалту ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце органамі ўлады рашэнняў”.

На сёння, згодна беларускім законам, тэрарызмам лічыцца “здзяйсненне выбуху, падпалу ці іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку смерці людзей”.

На думку палітолага Валера Карбалевіча, новая фармулёўка паняцтку дазваляе прымяніць гэты тэрмін практычна на ўсю грамадска-палітычную дзейнасць.

“Любую несанкцыянаваную акцыю можна трактаваць як пагрозу гвалтам. Відавочна, што ўлада спрабуе распаўсюдзіць гэты тэрмін на любы супраціў, любы пратэст”, - цытуе яго “Еўрарадыё”.

На думку эксперта, тэрарызмам можна будзе назваць, да прыкладу, заклікі да ўвядзення эканамічных санкцый. “Правапрымяняльная практыка будзе залежыць ад палітычнай сітуацыі, ад палітычнай мэтазгоднасці, ад тых указанняў, якія будуць даваць праваахоўным органам палітычнае кіраўніцтва”, - кажа Валер Карбалевіч.

Але не выключае, што такой фармулёўкай улады спрабуюць застрашыць, як гэта было, напрыклад, з прэзідэнцкім указам аб рэгуляванні інтэрнэта.

Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб не згодны з тым, што змены ў закон дазволяць лічыць тэрарызмам несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі або заклікі да эканамічных санкцый.

“Калі проста будзе адбывацца дэманстрацыя, проста акцыя, то назваць гэта тэрарызмам ніяк нельга. І самі заклікі не могуць лічыцца тэрарызмам. Калі гэта не будзе суправаджацца пагромамі, падпаламі, іншымі пашкоджаннямі, забойствамі, здзекамі, то гэта не будзе тэрарызмам”, - разважае ён.

На думку генерала, сённяшняе вызначэнне тэрарызму як у законе, так і ў Крымінальным кодэксе дастаткова поўнае і ў загрувашчванні тэрмінамі не мае патрэбы.

Палітолаг Юрый Шаўцоў супакойвае: ні “Пляц”, ні іншыя недазволеныя акцыі і мітынгі ад зменаў у законе “Аб барацьбе з тэрарызмам” не ператворацца ў тэракты.

“Несанкцыянаваны мітынг ці якая іншая акцыя — яны ж не абавязкова прадугледжваюць ужыванне гвалту з боку іх удзельнікаў. У прынцыпе, кожны тэракт з’яўляецца несанкцыянаванай акцыяй, але не кожная несанкцыянаваная акцыя ёсць тэракт”, - тлумачыць эксперт.

Сёння ў законе насамрэч даецца апісанне не тэрарызму, а тэракту. Новая фармулёўка расшыфроўвае менавіта тэрарызм як з’яву. Так тэрарызм трактуюць і законы іншых краін.

Так, у расійскім законе прапісана, што “тэрарызм — ідэалогія гвалту і практыка ўздзеяння на прыняцце рашэння органамі дзяржаўнай улады”. Але ўкраінскі закон "Аб барацьбе з тэрарызмам" дае наступнае тлумачэнне: “грамадска небяспечная дзейнасць, якая ўяўляе свядомае, мэтанакіраванае ўжыванне гвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаванняў, запалохвання насельніцтва і органаў улады”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео