BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эколагі абскардзяць рашэнне суда адносна закрыцця справы супраць будаўніцтва гатэля “Пекін”

15.06.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь / Фота gazetaby.com
Эколагі абскардзяць рашэнне суда адносна закрыцця справы супраць будаўніцтва гатэля “Пекін”
Учора адбылося трэцяе і апошняе паседжанне па пазову беларускіх эколагаў супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гатэль...

Учора адбылося трэцяе і апошняе паседжанне па пазову беларускіх эколагаў супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гатэль «Пекін-Мінск». Абсалютна нечакана для ўсіх удзельнікаў працэса суддзя Фаміна зрабіла вызначэнне, паводле якога суд быў аб’яўлены закрыты.

-Мы яшчэ не атрымалі вызначэнне, але яго сэнс у тым, што патрабаванні, якія мы пацвердзілі на папярэднім пасяджэнні, суд нібыта не мае паўнамоцтваў разглядаць, што нашыя патрабаванні не падлягаюць вырашэнню ў судзе, – сказал Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” адзін з пазоўнікаў, эколаг і грамадзкі дзеяч Валерый Дранчук.

Суд фактычна атфутболіў патрабаванні пазоўнікаў. Юрысты былі вельмі здзіўленыя такім ходам падзей, такое развіццё падзей ніяк не прадугледжвалася. Ніхто не чакаў, што ўчора справа будзе скончаная.

-Я не магу пакуль рабіць больш падрабязных каментараў адносна вырашэння суддзі, бо мы яшчэ не атрымалі вызначэння і таму не прачытвалі яго глыбока, - адзначыў Валерый Дранчук. – Але адразу магу сказаць, што яно будзе абскарджана. Мы будзем працягваць змагацца за парк і за адмену рашэнняў, згодна з якімі ў парку чыніцца ўсё гэтае вераломства. Калі мы сёння атрымаем на рукі вызначэнне, то будзем расшыфроўваць яго паводле тых артыкулаў, на якія спасылаецца суддзя. Дзеля таго, каб гэта вызначэнне абскардзіць.

Валерый Дранчук сказаў, што прадчуваў з боку суддзі пэўную ўлоўку, калі тая папрасіла пазоўнікаў абнавіць свае патрабаванні. Ці не заганялі такім чынам пазоўнікаў у нейкую схему, каб потым “спрасціць жыццё” суду? Эколаг мяркуе, што ўжытую схему судовыя ўлады падрыхтавалі загадзя. Юрысты адзначаюць, што такія выпадкі ў практыцы здараюцца вельмі рэдка, збіраюцца прааналізаваць, на падставе чаго суддзя закрыла справу, і абскардзіць рашэнне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео