BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выклікі і дылемы для грамадзянскай супольнасці Беларусі

14.06.2012 Алесь Асіпцоў, naviny.by
Выклікі і дылемы для грамадзянскай супольнасці Беларусі
О нас в медиа
Пры канцы чэрвеня ў Мінску запланавана канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы ЕС «Усходняе...

Пры канцы чэрвеня ў Мінску запланавана канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы ЕС “Усходняе партнёрства”.

Naviny.by гутараць з сябрам Часовага каардынацыйнага камітэта Нацянальнай платформы, старшынёй Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" Уладам Вялічкам і праваабаронцай Аленай Танкачовай, старшынёй праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі, які актыўна ўдзельнічае ў працы Нацыянальнай платформы, пра цяперашнія выклікі і дылемы для грамадзянскай супольнасці Беларусі.

- Спадар Вялічка, 10 чэрвеня на сустрэчы з прадстаўнікамі магілёўскіх грамадскіх ініцыятыў Вы заявілі, што беларусы пакуль не гатовы ўзяць адказнасць за лёс краіны. Чаму так думаеце?

Улад Вялічка- Здольнасць грамадзян несці адказнасць за краіну адлюстроўваецца ў колькасці і якасці іхніх грамадзянскіх дзеянняў. Тыя дзеянні, якія назіраюцца сёння ў Беларусі, паказваюць, наколькі беларусы паводзяць сябе як грамадзяне ў выпадках, калі трэба абараніць пэўныя грамадскія інтарэсы, калі трэба дзейнічаць супольна - па іх я мяркую, што ўзровень грамадзянскага ўплыву ў нашай краіне адносна нізкі. Уся адказнасць за краіну на дадзены момант - у руках сённяшняй палітычнай улады. І для дзеянняў грамадзян застаецца вельмі невялікая прастора. Я лічу, што гэта няправільна і не згаджаюся з такіх балансам. Мы, як удзельнікі Нацыянальнай платформы, спрабуем спрыяць, каб уплыў грамадзян на працэсы прыняцця рашэнняў, узровень грамадзянскай адказнасці павялічваліся.

- Асноўныя выклікі і дылемы, якія, паводле зноў жа Вас, цяпер стаяць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю - гэта дэсаветызацыя, беларусізацыя і еўрапеізацыя. Чаму менавіта яны?

- Выклікаў значна больш, але гэтыя тры кампаненты паказваюць пэўны шлях: адкуль і куды трэба рухацца, каб беларусы станавілася паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй. Такая логіка пакрывае большую частку працэсаў, якіх не існуе пакуль у нас і якія павінны былі б разварочвацца ў Беларусі як доўгатэрміновыя.

- Наколькі гэтыя тры кампаненты зразумелыя для людзей і адэкватна імі ўспрымаюцца?

- Зразумела, што кожны па-свойму разумее гэтыя паняцці. Але ж, з майго гледзішча, яны гучаць дастаткова ёмка, каб кожны ў гэтым вялікім коле праблем і магчымасцяў выбраў, можа быць, невялікае, але важнае для сябе. Яны дастаткова складаныя паняцці, але не настолькі складаныя, каб не зразумець асноўныя пасылы, якія можна па рознаму расшыфраваць і ўдакладняць.

- Спадарыня Танкачова, з боку ўлады актуалізаваўся інтарэс да праграмы “Усходняе партнёрства”. На вашу думку, ці магчымае развіццё ў Беларусі гэтай праграмы пасля падзей 19 снежня 2010 года ды пры наяўнасці палітвязняў?

Алена Танкачова- Еўрапейская павестка дня для Беларусі наўпрост залежыць ад вырашэння праблемы з палітвязнямі і тут Еўропа паслядоўная. Што да праграмы “Усходняе партнёрства”, то палітычныя праблемы не былі вырашаныя ў Беларусі і да 19 снежня 2010 года. Не Еўропа пасля 19 снежня звузіла ў межах праграмы магчымасці для Беларусі. Беларусь афіцыйна і мэтадычна аддалялася. Калі заўтра Беларусь возьме і бразне дзвярыма, то фактычна мы губляем апошні рэальны механізм няхай невялікай, але супольнай працы ў кантэксце еўрапейскай перспектывы для Беларусі. Цяпер ледзьве не ўся адказнасць ляжыць на грамадзянскім сектары ў тым, каб утрымаць Беларусь ва Усходнім партнёрстве, але ўтрымаць не любой цаной. То бок утрымаць праз развіццё дыялога аб правах чалавека, праз развіццё канструктыўнай павесткі па даволі складаных і вострых пытаннях. Праграма “Усходняе партнёрства” дае нам такую магчымасьць, бо гэта тая пляцоўка, на якой мы можам іх агучваць уладзе, і той даволі складана ігнараваць гэтую павестку. Мы павінны быць паслядоўнымі прыхільнікамі мадэлі, так ці інакш, узаемадзеяння з уладай.

- Ці гатовая грамадзянская супольнасць да дыялога з уладай, калі надыдзе час для яго?

- У 2009 і 2010 гадах кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей быў больш гатовы да таго, каб весці дыялог з грамадзянскай супольнасцю, чым грамадзянская супольнасць была гатовая да такога дыялога. Праўда, спадар Макей быў гатовы гэты дыялог зімітаваць і выдаць еўрапейскай супольнасці як працэс, які існуе насамрэч. Частка суб’ектаў грамадзянскай супольнасці пагадзілася з мадэллю дыялога, якая прапаноўвалася і ўступіла ў працэс імітацыі. Тое, што адбываецца цяпер у рамках Нацыянальнай платформы форуму “Усходняга партнёрства”, — гэта падрыхтоўка да таго, каб раней ці пазней якасна і адказна ўступіць у працэс перамоў з уладай. Мы павінны дамаўляцца і быць гатовымі для перамоў цяпер і мець канкрэтны набор патрабаванняў адносна таго, у якім фармаце гэты дыялог з'яўляецца для нас прыймальным.

Даведка. Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі для дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео