BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Мы не ведаем дакладна краіну, у якой жывем

14.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Мы не ведаем дакладна краіну, у якой жывем
У верасні 2012 года мае адбыцца Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Што дадзенае мерапрыемства азначае для беларускай навукі і...

У верасні 2012 года мае адбыцца Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Што дадзенае мерапрыемства азначае для беларускай навукі і краіны ў цэлым, патлумачыў кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

“Гэта досыць актуальная падзея. Увогуле расцярушанасць, няўзгодненасць розных навуковых падыходаў, нейкіх ініцыятыў у Беларусі пакуль не вырашаюць галоўную праблему - праблему веды пра Беларусь. То бок мы не ведаем дакладна краіну, у якой жывем. Беларусь не вывучана, асабліва ў яе сучасным стане, так, каб гэтай ведай можна было кіравацца дзеля ўладкавання нашай краіны, каб яна была такой, як мае быць”, - кажа эксперт.

Таму так важна склікаць кангрэс беларусістаў, каб яны абмеркавалі галоўныя навуковыя праблемы і пытанні. “І, у гэтым сэнсе тое, што робіцца ў дадзеным накірунку навуковай супольнасцю і кіраўніком Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэем Казакевічам, у прыватнасці, вельмі карысная і добрая справа”, - перакананы метадолаг.

“Першы кангрэс ужо даў штуршок для далейшага развіцця, пазнаёміў прадстаўнікоў розных галін даследванняў паміж сабою, вызначыў пэўныя праблемы, высвеціў пэўныя белыя плямы на карце ведаў пра Беларусь. Зараз з нецярплівасцю чакаем другой кангрэс, бо ён працягне гэтую тэндэнцыю і, напэўна, прынясе яшчэ больш плёну для развіцця даследаванняў, навукі, беларусістыкі ва ўсіх навуковых галінах і накірунках”, - мяркуе Уладзімір Мацкевіч.

Ён спадзяецца, што гэтае мерапрыемства стане традыцыйным. “Увогуле такія штогадовыя навуковыя кангрэсы сведчаць пра ужо нармальны стан той ці іншай галіны навукі. Калі даследванні Беларусі будуць мець вось такую добрую традыцыю, гэта будзе сведчыць пра тое, што мы становімся нармальнай краінай з нармальнымi ведамi пра сябе, з тым, што нашымi ведамi пра сябе цікавяца не толькі беларусы, але і ўвесь свет будзе пра нас ведаць”, - дадаў філосаф.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, арганізатарам кангрэса з’яўляецца Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Яго кіраўнік Андрэй Казакевіч бачыць асноўнай задачай мерапрыемства пераадоленне камунікатыўнай ізаляцыі памiж навукоўцамi краіны.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео