BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Гавары праўду!” далучаецца да Нацыянальнай платформы

13.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
“Гавары праўду!” далучаецца да Нацыянальнай платформы
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» прыняла рашэнне падпісаць Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума...

Грамадзянская кампанія “Гавары праўду!” прыняла рашэнне падпісаць Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці, а таксама далучыцца да Нацыянальнай платформы.

Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” паведаміў намеснік кіраўніка “Гавары праўду!” Аляксандар Фядута. “Так, мы рыхтуемся да гэтай падзеі”, - пацвердзіў ён.

І патлумачыў, з чым гэта звязана: “Мы з’яўляемся грамадзянскай ініцыятывай, і таму зразумела, што мы бліжэй да грамадзянскай супольнасці, чым да палітычнага сектара. Нягледзячы на тое, што абарона грамадзянскіх правоў патрабуе ад нас у тым ліку і нейкіх палітычных крокаў. Але зразумела, што ў нас шмат чаго супольнага з дзейнасцю тых грамадзянскіх арганізацый, якія ўваходзяць у Нацыянальную платформу. Мы хацелі бы супрацоўнічаць шчыльней”.

Па словах суразмоўцы, афіцыйна пра далучэнне да Нацыянальнай платформы кампанія заявіць да канца месяца. “Я думаю, гэтае пытанне цалкам вырашашыцца напрацягу чэрвеня, мы ўсё аформім”, - паабяцаў Аляксандар Фядута.

Ён таксама патлумачыў, чаму нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, што ўступіць у Нацплатформу вырашыў і Рух “За Свабоду”: такую патрэбу навеяў час.

“Будзем лічыць, што розныя арганізацыі даспяваюць да пэўных крокаў у той момант, калі яны неабходныя. Зразумела, што трэба больш шчыльна каардынаваць сваю працу ў дзейнасці ўсяго грамадзянскага сектрара. І наша разуменне гэтага амаль што супала па часе з тымі высновамі, да якіх прыйшло кіраўніцтва руха”, - зазначыў намеснік лідэра грамадзянскай ініцыятывы “Гавары праўду!”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео