BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзідэнт FIDH: Санкцыі ЕС павінныя цэліць ў самае сэрца рэжыму

13.06.2012
Прэзідэнт FIDH: Санкцыі ЕС павінныя цэліць ў самае сэрца рэжыму
Личности
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн раскрытыкавала беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку за...

Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы Чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн раскрытыкавала беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку за пераслед старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Апрача таго, яна заклікае Еўрасаюз аб’яднацца супраць беларускага рэжыму і ўвесці ў дачыненні да афіцыйнага Мінска выразныя мэтанакіраваныя санкцыі.

Адпаведны артыкул праваабаронцы выйшаў у чэрвеньскім нумары францускага часопіса Altermondes.

Суэр Белхасэн нагадвае, што Алесь Бяляцкі, які таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам FIDH, быў прысуджаны 24 лістапада 2011 года да 4,5 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй ўсёй яго маёмасці, у тым ліку офіса "Вясны".

“Гэты прысуд - прамы вынік яго праваабарончай дзейнасці. Абвінавачаны ўладамі ва “ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах”, ён знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі з 4 жніўня 2011 года”, - абураецца кіраўніца FIDH.

“Асуджаны па выніках несправядлівага судовага працэсу, наш віцэ-прэзідэнт і сябра адбывае сёння пакаранне ў калоніі строгага рэжыму №2 Бабруйска, дзе ён павінен выконваць папраўчыя працы. Умовы яго заключэння вельмі цяжкія, але гэты нястомны абаронца свабоды ніколі не скардзіцца: “Я непакоюся за ўсіх тых, хто знаходзіцца па іншы бок сцяны”, - піша ён з турмы. І дадае: “Што тычыцца мяне, я знаходжуся менавіта там, дзе павінен знаходзіцца праваабаронца пры цяперашнім гнілым рэжыме”, - цытуе Суэр Белхасэн "Вясна".

Яна адзначыла, што з моманту арышта Бяляцкага жорсткія рэпрэсіі, якія пачаліся ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, толькі ўзмацніліся. “Былі прынятыя новыя, пагібельныя для свабоды законы з мэтай забараніць масавыя акцыі і задушыць асацыяцыі”, - адзначыла кіраўніца FIDH.

Праваабаронцаў пераследуюць больш, чым калі-небудзь

Яна звярнула ўвагу на тое, што “праваабаронцы сталі пераследвацца больш, чым калі-небудзь раней”.

“Зразумела, праваабарончы цэнтар “Вясна”, які ўзначальвае Алесь з моманту яго стварэння ў 1996 годзе, застаецца пад прыцэлам уладаў. Нядаўна Валянціну Стэфановічу, намесніку старшыні арганізацыі, было забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі, як і шматлікім іншым праваабаронцам”, - даводзіць Суэр Белхасэн.

Яна таксама паведамляе францускай грамадзянскай супольнасці і пра іншыя выпадкі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. “Сёння ў Беларусі налічваецца 13 палітвязняў, якія падвяргаюцца вялікаму ціску, пазбаўленыя адвакатаў, судзімыя па некалькі разоў запар і асуджаныя на ўсё больш суворыя пакаранні”, - гаворыцца ў артыкуле.

Суэр Белхасэн зазначае, што “не варта падманвацца з нагоды нядаўняга вызвалення” кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і каардынатара яго кампаніі Змітра Бандарэнкі. “Гэта вызваленне не з'яўляецца знакам якой-небудзь лібералізацыі рэжыму Лукашэнкі: апазіцыянеры былі адпушчаныя на свабоду толькі пасля цяжкіх фізічных і маральных катаванняў, што прымяняліся да іх, каб прымусіць іх падпісаць ліст прэзідэнту з просьбай аб памілаванні”, - піша праваабаронца.

Краінам ЕС трэба аб’яднаць намаганні ў барацьце за беларускую вясну

Аднак, тым не менш, іх вызваленне стала магчыма толькі дзякуючы міжнароднаму ціску.

“Краіны Еўрапейскага саюза зрабілі больш жорсткім тон, адклікаўшы сваіх амбасадараў з Беларусі ў канцы лютага. Аднак санкцыі, якія прымаюцца супраць Беларусі, павінны быць больш мэтанакіраванымі і цэліць ў самае сэрца рэжыму. Падвойнай стратэгія ЕС - гучна выказваць сваю падтрымку ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі і прымаць “абмежавальныя меры” ў дачыненні да ўрада і ўсіх набліжаных да рэжыму Лукашэнкі асоб (у прыватнасці, замарожванне рахункаў і адмова ў візах) - будзе сапраўды эфектыўнай толькі ў тым выпадку, калі краіны ЕС будуць дзейнічаць разам”, - упэўненая Суэр Белхасэн.

Яна з сумам зазначае, што “эканамічныя інтарэсы розных дзяржаў перашкаджаюць рэалізацыі гэтай стратэгіі і дазваляюць Лукашэнку і яго паплечнікам пазбягаць санкцый”.

“Даводзіцца з шкадаваннем канстатаваць, што Юрый Чыж, бізнэсмэн, блізкі да Лукашэнкі, які трапляе пад санкцыі ЕС, нядаўна змог заключыць буйны кантракт са славенскай кампаніяй Rico на будаўніцтва гатэля класа люкс ў сталіцы Беларусі Мінску. Неабходна, каб, дамагаючыся безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў і нашага віцэ-прэзідэнта Алеся, краіны Еўрапейскага Саюза дзейнічалі разам у дачыненні да апошняй дыктатуры Еўропы. Як піша Алесь з калоніі: “Вецер мяце сухі снег па вуліцы, па чорным асфальце ўецца белая завея. У каранціне мы праводзілі практычна ўвесь час у двары пад вясновым сонцам. Цяпер яно амаль зусім знікла і з'яўляецца толькі зрэдку”. Вясна ў Беларусі сапраўды прымушае сябе чакаць”, - падсумавала Суэр Белхасэн.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео