BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пётр Кузняцоў: Сітуацыя ў Расіі нагадвае становішча Беларусі канца 90-х

13.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь / Фота svaboda.org
Пётр Кузняцоў: Сітуацыя ў Расіі нагадвае становішча Беларусі канца 90-х
Апошнія падзеі ў Расіі сведчаць пра тое, што рэжым Уладзіміра Пуціна будзе толькі ўзмацняць ціск на лідэраў апазіцыі. Такую думку Службе...

Апошнія падзеі ў Расіі сведчаць пра тое, што рэжым Уладзіміра Пуціна будзе толькі ўзмацняць ціск на лідэраў апазіцыі. Такую думку Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Гомельскі дэмакратычны форум” і аналітык гомельскай агенцыі рэгіянальнага развіцця “Стратэгічная думка” Пётр Кузняцоў.

У аўторак, 12 чэрвеня, па ўсёй Расіі прашлі “Маршы мільёнаў”. Колькасць удзельнікаў акцыі толькі ў Маскве афіцыйныя органы ацэньваюць у 18 тыс. чалавек (апазіцыя заяўляе пра100-200 тыс.). У некаторых гарадах падчас мітынгаў былі затрыманні.

Па словах Пятра Кузняцова, сітуацыя нагадвае становішча ў Беларусі канца 90-х гадоў.

“Такія пратэсты звычайна адбываюцца, калі больш прасунутая частка насельніцтва пачынае разумець, што краінай кіруе дыктатура. У Беларусі гэты этап якраз ужо быў, і зараз у Расіі адбываецца нешта падобнае. Адпаведна, падобным чынам дзейнічаюць і расійскія ўлады. Тое, што яны зрабілі ператрусы - гэта псіхалагічны ціск менавіта на лідэраў, каб паказаць ім: трэба паводзіць сябе “без рэзкіх рухаў”, - кажа эксперт.

Крэмль не баіцца ўсур’ёз пратэстоўцаў, а толькі палохае іх “на ўсялякі выпадак”.

“Пасля інаўгурацыі Пуціна расійскае кіраўніцтва не чакае, што можа быць нейкая нечаканая небяспека ці нейкія дзеянні, якія могуць іх пазбавіць улады. Але, на ўсялякі выпадак яны ўсё ж пачалі ціск на лідэраў апазіцыі. Я лічу, што ператрусы 11 чэрвеня - толькі пачатак. Хутчэй за ўсё, гэты ціск будзе ўзмацняцца - менавіта на лідэраў, і будзе даволі сістэматычным”, - прагназуе Пётр Кузняцоў.

“Увогуле, усё, што мы там бачым, бачылі дагэтуль у Беларусі. Гэта зусім аднолькавая сітуацыя ў грамадстве, бо раней у нас было тое сама, і тая ж сама стратэгія ўладаў”, - дадаў ён.

На думку суразмоўцы, становішча з дэмакратыяй у Расіі будзе пагаршацца.

“Бо легетымнасць Пуціна ўнутры краіны зараз не абсалютная, і знешне - таксама. Ён ужо не такі прэзідэнт, якім быў раней. Пуцін гэта вельмі добра адчувае, у яго няма былой упэўненасці. Да таго ж, ён сутыкаецца з новай з’явай - не палітычнай апазіцыяй, а з свецкай, ад грамадзянскай супольнасці. Гэта ўжо новыя рэаліі. І таму Пуцін, натуральна, адчувае няўпэўненасць. А калі дыктатары адчуваюць няўпэўненасць, яны рэагуюць толькі сілай. І я на 100% перакананы, што ў Расіі гэтую сілу будуць ужываць. Калі не да дэманстрантаў на пляцах, дык да лідэраў - абавязкова”, - кажа Пётр Кузняцоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео