BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусі патрэбны даследаванні, а не ідэалагізаваная публіцыстыка

13.06.2012 Фота eurobelarus.info
Беларусі патрэбны даследаванні, а не ідэалагізаваная публіцыстыка
Каля 200 навукоўцаў з дзесяці краін ужо падцвердзілі свой удзел у галоўнай акадэмічнай падзеі года – Другім кангрэсе даследчыкаў...

Каля 200 навукоўцаў з дзесяці краін ужо падцвердзілі свой удзел у галоўнай акадэмічнай падзеі года – Другім кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца ў верасні.

Арганізатары Кангрэса імкнуцца сабраць разам беларускіх навукоўцаў, дзейнасць якіх звязаная з развіццём разнастайных галін сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама эмпірычных даследванняў сучаснага беларускага грамадства.

Па меркаванню палітолага, дырэктара інстытута “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча, у мінулыя дзесяцігоддзі развіццё сацыяльных і гуманітарных навук у Беларусі зазнала відавочныя змены, пішуць “Беларускія навіны”.

У 1990-я гады беларускія навукоўцы сацыяльных і гуманітарных дысцыплін адкрылі для сябе шматлікія новыя напрамкі, ідэі і канцэпцыі. У 2000-я гады новая тэарэтычная аснова была ўжо дастаткова засвоена і пачалі адыходзяць у сферу адукацыі. Новая сітуацыя патрабавала ад беларускіх навукоўцаў усё большага прафесіяналізму і спецыялізацыі, што не заўсёды адбывалася паспяхова. З іншага боку, беларускія даследчыкі сутыкнуліся і з некаторымі складанасцямі: скарачэннем бюджэтаў на навуковую дзейнасць, падзенне грамадскай увагі да навукі, а часам і абмежаваннямі акадэмічных свабод.

“З гэтых і іншых прычынаў зараз можна назіраць тэндэнцыю, калі публіцыстыка і часам даволі ідэалагізаваная аналітыка прэвалюе над даследваннямі. Перад Кангрэсам ставіцца мэта пераадолець гэту сітуацыю і стымуляваць пашырэнне даследчых практык у акадэмічнай і экспертнай супольнасці”, - кажа Андрэй Казакевіч.

Кангрэс будзе працаваць ў межах шырокага спектру секцый па розных дысцыплінах і даследчых накірунках: гісторыі, эканоміцы, паліталогіі, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве, урбаністыцы, рэлігіязнаўстве, і г.д.

Каб прыняць удзел у галоўнай акадэмічнай падзеі года, трэба падаць заяўку на сайце Кангрэса да 15 чэрвеня 2012. Кантактны тэлефон - +375 44 74 11 780

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео