BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Рэгіянальныя пляцоўкі для камунiкацый немагчыма стварыць зверху

12.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Рэгіянальныя пляцоўкі для камунiкацый немагчыма стварыць зверху
  У Магілёве 10 чэрвеня адбылася сустрэча некалькіх мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія абмяркоўвалі магчымасць свайго...

 

У Магілёве 10 чэрвеня адбылася сустрэча некалькіх мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія абмяркоўвалі магчымасць свайго ўдзелу ў працы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусьУлад Вялічка, якi прысутнiчаў на сустрэчы.

 

“Абмяркоўвалі магчымасць далучэння да Нацянальнай платформы, а таксама магчымасці мясцовай каардынацыі. Тобок, стварэнне пэўнай сістэмы камунікацый паміж магілёўскімі арганізацыямі ў межах Нацыянальнай платформы”, - удакладніў эксперт.

Паводле Улада Вялічкі, сустрэча з`яўляецца добрай прыкметай таго, што некаторыя рэгіянальныя арганізацыі задумваюцца пра магчымасці сумеснай дзейнасці ў межах Нацыянальнай платформы і пра неабходнасць наяўнасці рэгіянальнага вымярэння сумеснай працы.

“Гэта не першы раз, калі паўстае пытанне: “А ці не трэба нам стварыць пэўную сістэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння?” Падобныя прапановы ўзнікаюць час ад часу, і зараз паўстала чарговая спроба наладзіць гарызантальнае ўзаемадзеянне на ўзроўні асобнага рэгіёна, а таксама далучыць гэты працэс да Нацыянальнай платформы. Тобок, арганізацыі задумляюцца пра свой удзел у рэгiянальным жыцці: у чым іх роля і дзе іх месца”, - давёў кіраўнік “ЕўраБеларусі”.

На дадзеным этапе гаворка ідзе толькі пра спробы абмеркаваць падобныя прапановы. “Наўрад ці можна казаць, што каардынацыя ўжо адбываецца. Бо існуюць розныя погляды на гэта, і падчас сустрэчы ў Магілёве таксама гучала пытанне: а навошта нам такая рэгіянальная пляцоўка, калі мы можам кожны паасобку ўдзельнічаць у працы Нацыянальнай платформы?” - распавёў Улад Вялічка.

Канкрэтнага адказу гэтае пытанне не атрымала. “Я думаю, абмеркаванне, ці варта такое рэгіянальнае вымярэнне ствараць, яшчэ наперадзе. Мне здаецца, што гэтая ідэя перспектыўная. Але яна павінна развівацца намаганнямі саміх арганізацый. Падобныя рэгіянальныя пляцоўкі немагчыма стварыць зверху - гэта будзе недарэчна і шкодна”, - перакананы эксперт.

Дагэтуль такія рэгіянальныя пляцоўкі ў Беларусі пакуль не былі сфармаваныя ні ў якім варыянце.

“Для таго, каб якасна рэалізаваць такую ідэю, патрэбна пэўная кампетэнцыя. З іншага боку, неабходна напрацаваць досвед поспеху, каб можна было, на яго гледзячы, упэўніваццва: ідэя вартая і яна працуе. Таму зараз у людзей хутчэй ёсць чаканне, што “гэта не атрымаецца” альбо “так рабіць не варта”. Таксама існуе стэрэатып, што Мінск павінен неяк вертыкальна ўсё будаваць”, - тлумачыць старшыня “ЕўраБеларусі”.

Аднак час ад часу ў рэгіёнах з’яўляюцца ініцыятары, якія разумеюць, што стварэнне мясцовай пляцоўкі - важная задача.

“Бо, на жаль, на рэгіянальным узроўні не адбываюцца некаторыя важныя працэсы. Напрыклад, пытанне палітыкі на рэгіянальным узроўні - адукацыйнай, палітыкі развіцця асобных населеных пунктах і г.д. Пра гэта няма каму клапаціцца! І, вядома, з Мінску таксама такія пытанні не вырашацца. Таму час ад часу ініцыятары кажуць: давайце будзем разам каардынаваць свае намаганні на рэгіянальным узроўні. Але пакуль ніводная з гэтых ініцыятываў не атрымалася дастатковай, каб замацаваць такую паспяховасць, імідж поспеху, у галовах іншых”, - зазначыў Улад Вялічка.

На яго думку, падобныя ініцыятывы і надалей будуць узнікаць. “Пытанне – ці яны будуць сустракаць падтрымку, напрыклад, Нацыянальнай платформы і іншых падобных структур. Канешне, хацелася б бачыць, што рэгіянальны напрамак у нас таксама развіваецца”, - кажа эксперт.

Ёсць і яшчэ адна прычына, якая падштурхоўвае мясцовыя арганізацыі аб’яднацца.

“Шэраг грамадскіх ініцыятыў у межах Нацыянальнай платформы спрабуюць ствараць нейкія пляцоўкі, бо шукаюць сваё месца - а ў сучасным фармаце НП яго не знаходзяць”, - дадаў старшыня “ЕўраБеларусі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео