BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Сімфонія" паміж праваслаўнай царквой і ўладай разбураецца"

12.06.2012 Віталь Цыганкоў, "Радыё Свабода"
"Сімфонія" паміж праваслаўнай царквой і ўладай разбураецца"
О нас в медиа
12 чэрвеня ў Ленінскім судзе Горадні адбудзецца адміністрацыйны працэс над ярэем храма Адсячэння галавы Іаана Хрышчэнніка Мікалаем...

12 чэрвеня ў Ленінскім судзе Горадні адбудзецца адміністрацыйны працэс над ярэем храма Адсячэння галавы Іаана Хрышчэнніка Мікалаем Гайдуком. Яго вінавацяць за нібыта непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні тымі сваіх абавязкаў па абавязковай дактыласкапіі.

Ці можна сказаць, што беларускі дзяржаўны механізм не звяртае ўвагу на меркаванне праваслаўнай царквы ў пэўных істотных пытаннях?

Ці азначае гэта, што ў адносінах паміж дзяржавай і БПЦ нарастае напружанасць?

На гэтыя пытанні адказвае палітолаг, вернік рэфармацкай царквы Ўладзімер Мацкевіч.

Цыганкоў: Ці можна назваць гэты выпадак асобным нязначным інцыдэнтам? Здаецца, ён сведчыць пра тое, што дзяржаўны механізм працуе так, што не звяртае ўвагу на асобныя меркаванні, пратэсты некаторых групаў, нават калі гэта праваслаўныя вернікі?

Мацкевіч: Так, я думаю, што гэты выпадак (а гэта пакуль не сістэмная з'ява) сведчыць пра тое, што разбураюцца, дэградуюць сістэмныя сувязі з дзяржавай. Павінны былі ўзгадніць з праваслаўнай царквой (тое ж пытанне прымусовай дактыласкапіі) дзеля так званай "сімфоніі", то бок Праваслаўная царква і дзяржава робяць адну справу.

Гэта было не ўзгоднена, і пазіцыя царквы не была даведзена міліцыі. Гэта дало збой, і тут ужо сама праваслаўная Царква вымушаная была сваё негатыўнае стаўленне да гэтага пазначыць. І такім чынам разбураецца "сімфонія", і ўлада дзяржаўныя і царкоўныя ўжо не могуць казаць, што яны дуюць у адну дуду. Ёсць канфлікт, хай сабе і малы, але такая сітуацыя можа прывесці да істотных канфліктных сітуацыяў.

Цыганкоў: Многімі грамадзянамі становішча праваслаўнай царквы ў беларускай дзяржаве ўспрымаецца як прывілеяванае, як царквы, якая ёсць прыярытэтам у дзяржаўнай палітыцы. Але ўсё часцей мы чуем пра несупадзенні, канфлікты, разыходжанні ў выказваннях. Ці можна гэта назваць тэндэнцыяй?

Мацкевіч: Мне здаецца, пакуль ня трэба сьпяшацца з такімі высновамі. Гэта як стасункі кіраўніцтва Беларусі і Расіі. Пры стратэгічнай еднасці інтарэсаў і падыходаў у невялічкіх пытаннях ідуць моцныя канфлікты і сваркі. Але ніводная з войнаў — мясных, малочных, нават газавых — не прыводіць да скасавання "саюзнай дзяржавы".

Так і з праваслаўнай царквой. Наяўнасць дробных канфліктаў не дае падставаў лічыць, што праваслаўная царква згубіла прыярытэтнае становішча ў беларускай дзяржаве.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео