BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юрась Губарэвіч: Будучая канферэнцыя – гэта, перш за ўсё, распрацоўка стратэгіі Нацплатформы

12.06.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь
Юрась Губарэвіч: Будучая канферэнцыя – гэта, перш за ўсё, распрацоўка стратэгіі Нацплатформы
Рух "За Свабоду" далучаецца да Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Пра гэта Службе...

Рух "За Свабоду" далучаецца да Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” паведаміў намеснік старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

 

 

Як адзначыў Юрась Губарэвіч, “размова ідзе аб афіцыйным далучэнні нашага руху, паколькі мы з'яўляемся ўдзельнікамі і партнёрамі Нацыянальнай платформы з моманту яе стварэння. У нашай дзейнасці адзiн з асноўных напрамкаў - гэта еўрапеізацыя Беларусі і, вядома, для гэтага мы маем намер выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці і камунікацыі”.

На думку аднаго з лідэраў руху "За свабоду", фармат аб'яднання ў рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства мае шмат пераваг і перспектыў: "Перш за ўсё, мы разглядаем Нацыянальную платформу як сур'ёзную камунікацыйную пляцоўку, дзе сабраны ўсе асноўныя гульцы трэцяга сектара Беларусі. Акрамя таго, мы лічым, што Нацыянальная платформа - гэта такая форма аб'яднання грамадскіх арганізацый, якая садзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва з еўрапейскімі грамадскімі ініцыятывамі і лабіяванні інтарэсаў грамадзянскай супольнасці ў структурах Эўразьвязу".

“Беларусы шмат у чым задаюць дынаміку ў развіцці супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый у рамках Усходняга партнёрства. Нашы чаканнi таксама звязаныя з тым, што Беларусь яшчэ больш актыўна будзе ўдзельнічаць у гэтых працэсах”, падкрэсліў Губарэвіч.

Нагадаем, што 29-30 чэрвеня ў Мінску адбудзецца Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Нацыянальная платформа: 2012 - новая рэальнасць у няновых умовах”, якая будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме (29-30 лістапада 2012 года).

Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэт і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фарміравання сталага Кіруючага камітэта і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Прадстаўнікі руху "За свабоду" выказваюць гатоўнасць прыняць актыўны ўдзел у працы Аргкамітэта па падрыхтоўцы канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Паводле Губарэвіча, “будучая канферэнцыя - гэта перш за ўсё распрацоўка стратэгіі Нацыянальнай платформы, вызначэнне асноўных напрамкаў для працы ўнутры Беларусі, а таксама вызначэнне аптымальных механізмаў камунікацый з еўрапейскімі партнёрамі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео