BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Захар Шыбека з’ехаў у Ізраіль, але будзе працягваць навуковую працу i там

11.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь / Фота generation.by
Захар Шыбека з’ехаў у Ізраіль, але будзе працягваць навуковую працу i там
Личности
Доктар гістарычных навук Захар Шыбека з’ехаў у Ізраіль на сталае месца жыхарства. У Беларусі ён даследаваў гісторыю гарадоў і...

Доктар гістарычных навук Захар Шыбека з’ехаў у Ізраіль на сталае месца жыхарства. У Беларусі ён даследаваў гісторыю гарадоў і з'яўляецца адным з найлепшых спецыялістаў па гісторыі Мінску XIX-XX стагоддзяў.

“Я думаю, што Беларусь мяне не згубіць. Таму што, дзе б я не жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю", - цытуе навукоўца “Еўрарадыё”.

Захар Шыбека выляцеў у Ізраіль з Мінска 7 червеня. Ён паведаміў, што будзе часова жыць у Хайфе, але спадзяецца працаваць у архівах і бібліятэках Іерусаліма ды Тэль-Авіву. Найперш навуковец збіраецца вывучыць іўрыт.

"Матывы самыя простыя, самыя людскія. Любоў! Я еду да любімай жанчыны. Хачу аб'яднаць з ёй свой лёс. Так атрымалася, што яна выбрала Ізраіль, а я выбраў яе!" - дадаў Захар Шыбека.

У Беларусі гісторык сярод іншага супрацоўнічаў з Лятучым універсітэтам.

“Вельмі шкада, што ён з’ехаў назаўжды! Бо за ім паўставаў цэлы напрамак пра гарадскія даследванні. Праўда, Ізраіль - не Марс, я думаю, Захар Васільвіч будзе і далей працягваць сваю навуковую працу”, - паведаміла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Тацяна Валадажская.

Яна заўважыла, што з Беларусі выехала ўжо шмат іншых навукоўцаў, якім гэта не перашкаджае прававаць дзеля дабра сваей радзімы.

“Безумоўна, кепска, што ад нас з’язжаюць. Кепска, што спадар Захар не будзе знаходзіцца ў непасрэдным кантакце ў Мінску, у Беларусі. Але для навукоўца гэта не самае страшнае. Тым болей, што з’ехаў ён не з палітычных прычынаў ці праз праблемы са здароўем, а па асабістых абставінах. Каханне - справа добрая”, - дадала Тацяна Вадалажская.

Яна звярнула ўвагу на тое, што Захар Шыбека можа наведваць Беларусь і прымаць удзел у значных акадэмічных падзеях краіны.

“Даволі шмат навукоўцаў жывуць за межамі Беларусі - і працуюць у Беларусі. Тым больш, Захар Шыбека - не персона нон-грата, можа і прыязджаць да нас. Наколькі мне вядома, ён збіраўся ўдзельнічаць у Другім кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Лепей, канешне, калі інтэлектуалы ёсць тут. Але пераезд у іншую краіну - нармальная справа”, - падсумавала сацыёлаг.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео