BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Далучэнне Сербіі да санкцыяў - удар па ідэялогіі рэжыма

11.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Далучэнне Сербіі да санкцыяў - удар па ідэялогіі рэжыма
Афіцыйны Мінск ніяк не чакаў, што сербскія ўлады зоймуць пазіцыю Еўрасаюза. Так лічыць кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма...

Афіцыйны Мінск ніяк не чакаў, што сербскія ўлады зоймуць пазіцыю Еўрасаюза. Так лічыць кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

У пятніцу, 8 чэрвеня, з’явілася афіцыйнае паведамленне, што да абмежаванняў ЕС супраць беларускіх уладаў далучыліся яшчэ сем краінаў - Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн.

“З аднога боку, большасць гэтах дзяржаваў насамрэч не могуць ужыць ніякіх санкцыяў адносна Беларусі. Бо яны альбо амаль не ўдзельнічаюць у гандлі з нашай краінай, альбо іх доля ў гандлёвых стасунках з Мінскам настолькі малая, што ніякага ўплыву санкцыі тут мець не могуць”, - заўважыў Уладзімір Мацкевіч.

Пералічаныя краіны далучыліся да абмежаванняў ЕС супраць афіцыйнага Мінска хутчэй сімвалічна. “Сімвалічнае значэнне гэтых санкцыяў, так бы мовіць, падвойнае. Калі браць Ліхтэнштэйн ці некаторыя малыя краіны - гэта адна справа. Нават калі разглядаць Харватыю, якая зараз з’яўляецца найбольш верагодным кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз, дык яе пазіцыя адносна Беларусі зразумелая”, - зазначыў суразмоўца.

А вось рашэнне Сербіі далучыцца да санкцыяў, хай сабе сімвалічных, ужо мае сур’ёзнае значэнне.

“Сербія Беларуссю разглядалася як адзін з магчымых хаўруснікаў па палітыцы недалучэння. У беларускага рэжыму былі (ці ёсць?) пэўныя спадзяванні, ілюзіі адносна адзінай палітыкі ўсіх славянскіх краінаў. Тым больш, Сербія перажыла агрэсію з боку ЗША і Еўропы. І таму, на думку “славянафілаў” кшталту кіраўніка Беларускага славянскага камітэта Сяргея Касцяна ды іншых, Сербія павінна быць стойкім прыхільнікам беларускага прэзідэнта, а не далучацца да санкцыяў. Гэта такі сімвалічны ўдар па ідэялогіі беларускага рэжыма”, - упэўнены эксперт.

У сакавіку Еўрасаюз уводзіў абмежаванні адносна беларускага кіраўніцтва на фоне дыпламатычнага канфлікта. Тады Мінск папярэджваў, што вяртанне амбасадараў краін ЕС у Беларусь будзе залежыць ад рашэння наконт санкцыяў. Аднак зараз рэжым не зацікаўлены пагаршаць стасункі з Захадам.

“Асаблівай рэакцыі ўладаў чакаць не варта. Хутчэй за ўсё, у адказ будзе проста маўчанне ці адін раз у навінах прагучаць ідэялагічныя абурэнні, не больш за тое. Не думаю, што ў інтарэсах рэжыма зараз варагаваць з Еўропай”, - кажа Уладзімір Мацкевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, пра далучэнне да санкцыяў ЕС заяўлялі і іншыя краіны - напрыклад, ЗША.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео