BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святароў працягваюць пераследаваць за адмову ад дактыласкапіі

11.06.2012
Святароў працягваюць пераследаваць за адмову ад дактыласкапіі
У Гродна прадстаўнікі дзяржаўных структур узмацнілі кампанію па дактыласкапіі жыхароў. У практыку ўведзены абыход па кватэрах з...

У Гродна прадстаўнікі дзяржаўных структур узмацнілі кампанію па дактыласкапіі жыхароў. У практыку ўведзены абыход па кватэрах з прапановай “адкатаць пальчыкі” грамадзянам, якія не захацелі з’явіцца ў аддзяленне міліцыі, проста дома.

Закранула гэтая тэндэнцыя і праваслаўных святароў. Некаторыя з іх адмаўляюцца прайсці гэтую працэдуру, іншыя – пагаджаюцца. Царкоўныя ўлады адназначнага стаўлення да такой прымусовай дактыласкапіі не выказваюць.

Тым часам на айца Мікалая Гайдука, які служыць у храме Адсячэння галавы Яна Хросніка на вуліцы Урублеўскага, завялі адміністрацыйную справу нібыта за непадпарадкаванне службовым асобам пры выкананні тымі сваіх абавязкаў па абавязковай дактыласкапіі. Айцец Мікалай не згодзен з такой трактоўкай міліцыяй сітуацыі, паколькі пратакол быў складзены завочна з відавочнымі парушэннямі заканадаўства, і мае намер дамагацца справядлівасці.

Зараз айца Мікалая, аднаго з маладзейшых святароў гораду, выклікаюць у суд Ленінскага раёну. Працэс распачнецца 12 чэрвеня а 14-ай гадзіне, паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Нагадаем, новы этап абавязковай дактыласкапіі пачаўся пасля выбуха 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро. Шмат вернікаў, у тым ліку праваслаўныя, ад гэтай працэдуры адмаўляліся.

У ліпені 2011 года за адмову ад дактыласкапіі быў аштрафаваны святар Ігар Прылепскі з Вілейкі, у лютым 2012 года – праваслаўны вернік Максім Алямоўскі з Магілёва. У выніку пытанне наконт дадзенай працэдуры ўзнялі на агульным сходзе духавенства Мінской дыяцэзіі БПЦ, яго адрасовалі дзяржаўным структурам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео