BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Асобнік Статута ВКЛ прыехаў у Беларусь

08.06.2012
Асобнік Статута ВКЛ прыехаў у Беларусь
Статут Вялікага Княства Літоўскага ўрачыста прэзентавалі ў мінскім Нацыянальным гістарычным музеі, а потым рэліквію перавязуць у...

Статут Вялікага Княства Літоўскага ўрачыста прэзентавалі ў мінскім Нацыянальным гістарычным музеі, а потым рэліквію перавязуць у Магілёў, у Музей гісторыі горада.

Міністр культуры Павел Латушка дзякаваў усім тым, хто адгукнуўся на ініцыятыву і ахвяраваў сродкі, каб выкупіць для краіны Статут. Ён запэўніў, што дзяржава будзе і надалей спрыяць такім ініцыятывам.

На вяртанне беларускім музеям унікальных рэліквій дзяржава выдаткавала 10 млрд рублёў. І, напрыклад, ужо выкупленыя чатыры слуцкія паясы.

"Мы сабралі грошы на Статут за два тыдні, — сказаў Латушка. — І абсалютна відавочна, што калі б спатрэбілася, змаглі б сабраць і ўдвая, і ўтрая болей, чым 45 тысяч даляраў".

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве, нагадвае "Наша ніва". Асобнік быў ацэнены на 45 тысяч долараў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай даслалі ахвярадаўцы з розных рэгіёнаў краіны, а рэшту сумы — 30 тысяч долараў — ахвяравала кампанія "Альпары".

Дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў расказаў, што літаральна за два дні да канца тэрміну ўнясення перадаплаты грошы прапанаваў прыватны прадпрымальнік з Магілёва: "Спачатку ён хацеў захаваць інкогніта, аднак я думаю, што варта назваць яго імя — гэта Уладзімір Мардачоў. Ён пачуў пра Статут па радыё, калі ехаў у машыне і адразу патэлефанаваў мне — ужо праз дзве гадзіны ў нас было чатыры з паловай тысячы даляраў: сума, патрэбная каб унесці перадаплату за Статут. І ўжо назаўтра мы адправіліся ў Маскву. Калі б не гэты выпадак, то выкупіць Статут наўрад ці б атрымалася. Тым не менш, я лічу, што раней ці пазней гэты дакумент вярнуўся б у Беларусь".

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі да гэтага часу не было ніводнага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео