BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праблемамi еўрапейскай інтэграцыі займаецца новы кiраўнік дэлегацыi ЕП па сувязях з Беларуссю

07.06.2012 ЕвроБеларусь
Праблемамi еўрапейскай інтэграцыі займаецца новы кiраўнік дэлегацыi ЕП па сувязях з Беларуссю
Личности
Новы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязах з Беларуссю таксама вырашае праблемы афрыканцаў і цыганаў. Служба інфармацыі...

Новы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязах з Беларуссю таксама вырашае праблемы афрыканцаў і цыганаў. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць цікавыя факты з біяграфіі Філіпа Анджэя Качмарэка, прызначанага ўзначаліць дэлегацыю ЕП па сувязях з Беларуссю.

Як і папярэдні кіраўнік дэлегацыі, спадар Філіп - паляк. Ён нарадзіўся 22 лістапада 1966 у Познані, з’яўляецца доктарам гуманітарных навук (паліталогія, Універсітэт Адама Міцкевіча) і кандыдатам гістарычных навук (гістарычны факультэт, Універсітэт Адама Міцкевіча). Яго жонка Бэатрыс Махоўска-Качмарак - журналістка, сын Ігнацы вычыцца ў гімназіі.

У пачатку 90-х Філіп Качмарэк быў старшынём Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў у Польшчы, у 1994 годзе стаў сузаснавальнікам аб’яднання “Маладыя дэмакраты”. Быў дэпутатам Сейму Польшы першага склікання (1991-1993), у 2001 годзе стаў адным з заснавальнікаў Познаньскай Грамадзянскай Платформы. У 1998-2002 гадах ён уваходзіў у Раду Познані і займаў пасаду намесьніка прэзідэнта горада. У 2003 годзе арганізаваў і ачоліў Бюро еўрапейскіх фондаў у Познані. З 2010 кіруе Грамадзянскай Платформай горада Познань.

На працягу многіх гадоў займаецца праблемамі еўрапейскай інтэграцыі, у 1992 годзе выступіў за тое, каб Польшча стала паўнавартасных членам Еўрапейскай супольнасьці. У 1993 годзе стаў сузаснавальнікам асацыяцыі, якая пераўтварылася ў “Цэнтар эўрапейскай навукі і адукацыі” у Познані. У 1996 годзе - лаўрэат Нямецкага фонду Маршала ў ЗША.

З 2004 году - дэпутат Еўрапейскага парламента, дзе, як і ўсе члены Грамадзянскай Платформы, належыць ла Еўрапейскай народнай партыі. На дадзены момант з’яўляецца каардынатарам групы ЕНП у Камітэце па развіцці, што дае дапамогу краінам, якія развіваюцца, і судзейнічае пераходу да дэмакратыі ў гэтых дзяржавах. Таксама з’яўляецца членам Камітэту па сельскай гаспадарцы і развіцьці сельскіх раёнаў.

У 2009 годзе атрымаў прэмію як лепшы дэпутат ЕП у катэгорыі палітыкі развіцця.

Уваходзіць у дэлегацыю па сувязях з Панафрыканскім парламэнтам, дэлегацыю Сумеснай парламенцкай асамблеі “Краіны Афрыкі, Карыбскага басейну і Ціхаакіянскага рэгіёну — Еўрапейскі саюз”, а таксама намеснікам члена дэлегацыі па сувязях з Ізраілем.

З’яўляецца ўдзельнікам пяці інтэргрупаў:

  • Інтэргрупа Тыбет;
  • Інтэргрупа па праблемах старэння;
  • Інтэргрупа Спорт;
  • Інтэргрупа Urban;
  • Інтэргрупа SME.

Належыць да дзесяці групаў Еўрапарламента. Гэта:

  • Група па праблемах Бірмы;
  • Асацыяцыя еўрапарламентароў з Афрыкай (AWEPA);
  • Група па сяброўству з Тайванем;
  • Інтэргрупа “Саюз рэгбі”;
  • Клуб піва;
  • Працоўная група еўрапейскіх ўпаўнаважаных па эпілепсіі;
  • Працоўная група па пытаннях цыганаў;
  • Група сяброўства ЕС — Непал;
  • Група сябраў Шры-Ланкі;
  • Працоўная група па патыннях іннавацый, доступу да лекаў і хвароб, звязаных з жабрацтвам.

У межах Еўрапейскай Народнай Партыі Філіп Качмарэк дзейнічае як:

  • Член палітычнага бюро ЕНП;
  • Член групы бюро (Office);
  • Каардынатар Камітэта па развіцці;
  • Каардынатар сувязяў ЕС - краіны АКЦ (краінаў Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну);
  • Член SME Circle (займаецца рашэннем пытаньняў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Група з’яўляецца адзінай палітычнай групай у ЕП, якая цалкам прызнае ролю малых і сярэдніх прадпрыемстваў у якасці суб’ектаў, што ствараюць працоўныя месцы ў Еўропе);
  • Член ЕНП па пытаннях міжкультурнага дыялогу і па справах рэлігіі.

У біяграфіі палітыка няма ўзгадак пра тое, што ён раней працаў з Беларуссю. Яго родная Познань знаходзіцца на захадзе Польшчы, бліжэй да Нямеччыны і Чэхіі, і невядома ці пераступаў ён калі-небудзь белурускую мяжу. Аднак ёсць надзея, што досвед спадара Філіпа у працы з цыганамі, афрыканцамі і краінамі, якія развіваюцца, паслужыць на карысць і ў яго працы з Беларуссю. Асабліва што тычыцца судзеяння пераходу да дэмакратыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео