BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За акцыю ў падтрымку польскамоўнай школы – штраф у 600 долараў

07.06.2012
За акцыю ў падтрымку польскамоўнай школы – штраф у 600 долараў
Віцэ-старшыні не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Рэнаце Дзямянчук прысудзілі штраф у 5 млн. рублёў (каля 600 долараў) за ўдзел...

Віцэ-старшыні не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Рэнаце Дзямянчук прысудзілі штраф у 5 млн. рублёў (каля 600 долараў) за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Гродна.

Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага гарадскога суда Ксенія Стасюкевіч. Як распавяла Рэната Дзямянчук, суддзя ўлічыла паказанні толькі сведак-міліцыянтаў, якія блытана сцвярджалі, што намесніца старшыні Саюза палякаў брала актыўны ўдзел у акцыі, крычала і махала рукамі. Паказаньні самой жанчыны пад увагу не ўзялі, перадае “Радыё Свабода”.

Рэната Дзямянчук — ужо дзевятая асоба, асуджаная за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі Саюза палякаў. Прыкладам, грамадскага актывіста Эдварда Дзьмухоўскага за ўдзел у мерапрыемстве аштрафавалі на 4,5 млн. рублёў (каля 540 долараў).

Па словах актывіста, ён не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі праходзіў побач і заўважыў, як людзі ў цывільным цягнуць у аўтобус яго сябра Ігара Банцара. Тады арыштавалі і Эдварда.

Справу Дзьмухоўскага разглядалі 6 чэрвеня, але суддзя не вынесла рашэння, паколькі на прадстаўленым міліцыянтамі відэазапісе Дзьмухоўскага не было. Пазней, 7 чэрвеня, суддзя Наталля Козел спаслалася на сведчанні міліцыянтаў і на гэтай падставе вынесла прысуд.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, несанкцыянаваны пікет супраць увядзення ў школе №36 з польскай мовай навучаньня расійскамоўных клясаў праходзіў у Гродна 1 чэрвеня і быў разагнаны сілавымі структурамі.

На акцыі затрымалі 18 чалавек. Восем з іх ужо асудзілі: Ігар Банцар атрымаў 13 сутак арышту, астатнія - штрафы у 1-5 млн. рублёў. Пры разгоне пікета міліцыянты дзейнічалі вельмі жорстка і нават парвалі польскі дзяржаўны сцяг.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео