BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падрыхтоўка да ЧC-2014: з інтэрнатаў высяляюць 11 тыс. студэнтаў

07.06.2012
Падрыхтоўка да ЧC-2014: з інтэрнатаў высяляюць 11 тыс. студэнтаў
У новым комплексе студэнцкіх інтэрнатаў змогуць размясціцца больш як 7 тыс. заўзятараў падчас Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе з 9...

У новым комплексе студэнцкіх інтэрнатаў змогуць размясціцца больш як 7 тыс. заўзятараў падчас Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе з 9 па 25 траўня 2014 году ў Мінску.

Пра тое, дзе ў гэты час будуць жыць болей за 11 тыс. студэнтаў, ніхто не клапоціцца, піша Generation.by.

Як лічыць генэральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Яраслаў Заўгародні, на Чэмпіянат свету ў Мінск прыедуць мінімум 20 тыс. чалавек. Прынамсі, на столькі заўзятараў разлічаныя ўжо ўзведзеныя і запланаваныя гатэлі, а таксама іншыя будынкі, куды можна “ўпісаць” прыхільнікаў хакею.

“Разыначкай чэмпіянату свету стане новы комплекс студэнцкіх інтэрнатаў, мы яго называем “вёска заўзятараў”. Гэты комплекс будзе пабудаваны ў 2013 годзе і зможа размясціць больш за 7 тысячаў. Прычым гэта будзе даволі камфортнае і таннае пражыванне, а атмасфера, што будзе створаная там аматарамі хакея, напэўна, прыйдзецца даспадобы заўзятарам з розных краін”, - прыводзіць словы Заўгародняга БелТА.

Мінгарвыканкам не хоча “зацыклівацца” на гатэлях

На тое, што студэнтам на час чэмпіянату прыйдзецца пацясніцца, чыноўнікі казалі даўно. З прычыны падрыхтоўкі да прыезду заўзятараў ужо былі зачыненыя некаторыя студэнцкія інтэрнаты БДУ, БДЭУ і іншых ВНУ. Некаторыя студэнцкія інтэрнаты толькі чакае гэткі лёс.

“Кажучы пра падрыхтоўку да чэмпіяната свету па хакеі, не варта аднабока зацыклівацца на падвелічэнні месцаў у гатэлях”, - распавядаў кіраўнік Ўпраўленьня бытавога і гатэлевага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, маючы на ўвазе найперш перспэктывы падсялення прыхільнікаў хакею да студэнтаў.

Але, некаторыя заўзятары ўсё ж знойдуць прытулак у гатэлях. Ва ўдасканаленне гатэлевай інфраструктуры сталіцы будзе інвеставана больш як 2 млрд. долараў. Як кажа старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандар Пятроў, для пражывання гасцей ЧС-2014 ужо ўзведзеныя 18 гатэлевых аб’ектаў, будуюцца альбо праектуецца яшчэ каля 20-ці.

Акрамя гэтага, у Мінску “з прыцэлам у тым ліку на прыезд гасцей чэмпіянату” былі пабудаваныя 18 казіно і 143 рэстарана.

Вучыцца прыйдзецца хутчэй

Нагадаем, нядаўна чыноўнікі прапанавалі скараціць 2013-2014 навучальны год ва ўнівэрсытетах на два месяцы і перасунуць пачатак наступнага на жнівень, бо на час Чэмпіянату свету без жытла застануцца 11 тыс. студэнтаў.

“Гэту праблему мы зараз сур’ёзна пазначаем перад Міністэрствам адукацыі. Рашэнне павіннае быць прынятае да канца гэтага году, у скрайнім выпадку — на пачатку 2013”, - казаў Новікаў. - “Могуць быць варыянты, гэта можа быць скарочаны сэмэстар, а наступны пачнецца, напрыклад, не з 1 верасня, а з 1 жніўня”.

Пры гэтым студэнтаў замест навучання могуць накіраваць на абслугоўванне тых сама гасцей, дзеля якіх іх прымусяць вучыцца хутчэй, а пасля з’ехаць з інтэрнатаў. Новікаў абяцае студэнтам за такую працы “нейкія грошы”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео