BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Культурная палітыка - спосаб Думаць Беларусь”

06.06.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Культурная палітыка - спосаб Думаць Беларусь”
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на лекцыю з цыкла «Urbi et Orbi». Да «Горада і Свету» звернецца з прамовай беларускі філосаф і...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на лекцыю з цыкла “Urbi et Orbi”. Да “Горада і Свету” звернецца з прамовай беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

 

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Уладзімір Мацкевіч

"КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТЫКА - спосаб ДУМАЦЬ БЕЛАРУСЬ"

8 чэрвеня, а 18.30

Галерэя "Ў"
(прасп. Незалежнасці, 37а)

Што аб'ядноўвае Лятучы універсітэт, стварэнне Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, праект рефармавання адукацыі, даследаванне малых гарадоў і мясцовых супольнасцей, стратэгію дзеянняў дэмакратычных сіл і “Гарбату ў вар’ятаў”? Задача “Думаць Беларусь” і Культурная палітыка як спосаб яе рэалізацыі, - скажа вядомы беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Гэта стрыжань яго інтэлектуальнай працы вось ужо больш як 18 гадоў!

“Думаць Беларусь”“Дэсаветызацыя - Беларусізацыя - Еўрапеізацыя” - за гэты час словы з лексікону Культурнай палітыкі Уладзіміра Мацкевіча знайшлі сваё месца (часам нечаканае і дзіўнае) у слоўным ужытку беларускіх палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, журналістаў, інтэлектуалаў. Словы прыжыліся, але сітуацыя, калі і змяняецца, то вельмі павольна. Менавіта таму метадолаг працягвае тлумачыць сутнасть гэтых паняткаў надалей - у сваіх кнігах, артыкулах, блогах, лекцыях, дакладах на канферэнцыях і метадалагічным семінары.

“Думаць Беларусь” і “Думаць пра Беларусь” - розніца падпарадкавання паміж словамі прынцыповая. Як казала дзяўчынка-гераіня раману Стругацкіх: “Каму гэта трэба, думаць пра?..”. Толькі ў мысленні Беларусь можа паўстаць. “У духоўнай сферы Беларусі гіпертрафіравана месца, выдзеленае паэзіі. Беларусь спяваюць, лепяць, танчаць і ўвасабляюць у гіпербалах і метафарах. Усё гэта стварае пакуты ў душах свядомых беларусаў, гоніць іх на мітынгі. Пакутуючыя, перажываючыя людзі не думаюць, а выліваюць паток сваей пакутуючай свядомасці адзін на аднаго. <...> Беларусь не будуюць, не ахоўваюць, не апрацоўваюць, не культывуюць. Чаму? Таму што не думаюць. Не думаюць Беларусь. А трэба думаць Беларусь, што яна ёсць. Думаць, як яна ёсць, як і якой ёй быць“ - гэта словы з першага маніфеста Уладзіміра Мацкевіча “Насуперак відавочнасці” (1994 г.).

Мысленне, што рэалізуецца, творыць дабро, стварае Беларусь. Памылковае мысленне, не здольнае да рэалізацыі, дазваляе расці злу. Культурная палітыка - гэта спосаб думаць Беларусь, спосаб яе ствараць. Культурная палітыка - гэта гульня ў свет ХХІ стагоддзя. Гэта гульня ў сучасную Беларусь: ПРАДУМЫВАННЕ і ПРАЙГРАВАННЕ БЕЛАРУСІ ў рэчаіснасці замест будаўніцтва “светлай будучыні” або пасіўнага чакання.

Незразумела? Давайце згуляем у гэта разам з лектарам, і усё, што выйграем, будзе нашым. У такой гульні прайграе толькі той, хто не гуляе.

Видеозапись публичной лекции

После перерыва

 

Лекцыя адбудзецца 8 чэрвеня (пятніца) ў Галерэі “Ў” (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=572

Вашай увазе тэкст інтэрв’ю лектара.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео