BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Вільнюсе абмеркавалі праблемы тэрарызму

04.06.2012
У Вільнюсе абмеркавалі праблемы тэрарызму
У Сойме Літоўскай Рэспублікі адбыўся круглы стол "Праблема тэрарызма ў краінах СНД".

У Сойме Літоўскай Рэспублікі адбыўся круглы стол "Праблема тэрарызма ў краінах СНД".

У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Беларусі, Расіі, Украіны, паведамляе Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Асноўная тэма, якая закраналася пад час працы - праблемы тэрарызма ў краінах СНД. Як вядома, пасля распада камуністычнай імперыі паўсталі новыя дзяржавы, якія пайшлі двумя шляхамі: па дэмакратызацыі і збліжэнню з цывілізаваным светам як Літва, і па аўтарытарызацыі ўлады, як Беларусь. І вынікі гэтых розных шляхоў мы бачым ужо сёння, калі чалавек у такіх краінах як Беларусь цалкам не абаронены як перад дзяржаўным апаратам, так і адным чалавекам, які са сваім народам можа рабіць усё, што захоча. І такім выпадку можна гаварыць пра тэрарызм улады над сваім народам. Так коратка можна ахарактарызаваць асноўныя даклады выступоўцаў.Круглы стол арганізавалі Парламентская група Сейма Літвы "За дэмакратычную Беларусь“ і Фонд садзеяння абароны грамадзянаў (Вільня). Працу стала вёў Стасіс Каушыніс.

Працу распачаў Саулюс Печэлюнас, віцэ-старшыня парламентскай групы Сейма Літвы "За дэмакратычную Беларусь“. У сваёй прамове ён коратка закрануў праблемы тэрарызма і выказаў думку, што самым страшным з'ўяляюцца тыя формы тэрарастычных актаў, якія арганізоўваюцца самой дзяржавай, як для запалохвання сваіх грамадзянаў, адцягнення грамадства ад рэальных праблемаў, якія існуюць у дзяржаве, запалохвання грамадзянаў, апраўдання супраць іх рэпрысій, так і апраўдання перад сусветнай супольнасцю за шматлікія неправавыя акты насілля, якія ўчыняюцца ўладай перад сваімі грамадзянамі. Як прыклад, на яго думку, узрывы дамоў у Маскве і Волгадонску ў 1999 г. былі арганізаваныя ўладамі з тым, каб апраўдаць ваенную кампанію ў Чачні.

З такой думкай не пагадзіўся Валянцін Гефтэр, дырэктар інстытута правоў чалавека (Расія), які лічыць, што датычнасць улады да тых тэрактаў не даказаная і ён не думае, што гэтым займалася ФСБ. Тэрарызм, на яго думку, можна раздзяліць на тры часткі: тэрарыстычны акт (звычайны тэракт), тэрор (дзяржаўны, нацыскі, сталінскі) і тэрарызм заснаваны на пэўнай з'яве (антыамерыканскі). І змагацца з тэрарызмам павінна не толькі дзяржава, але і грамадства.

Аляксей Тарасаў, сябра Чарнігаўскага камітэта абароны правоў чалавека (Украіна) распавёў аб становішчы з тэрарызмам ва Украіне. На яго думку, за многімі тэрактамі і там стаяць прадстаўнікі ўлады. На гэта перадусім указвае той факт, што большасць спраў па тэрактаў раследуюцца вельмі хутка, непрафісійна, нават не хаваючы таго, што многія абвінавачванні проста нелагічныя і абсурдныя. Як адзін з прыкладаў, Тарасоў прывёў справу васільеўскіх тэрарыстаў, калі ў іх міліцыя канфіскавала выбухоўку, якую міліцыцянер выносіў проста ў руках. Насамрэч, калі б там была сапраўдная выбухоўка, ніхто не рызыкнуў бы такое зрабіць. І кожная справа па тэрактах перапоўненая такімі нелагічнымі фактамі. І большасць абвінавачванняў будуецца на цалкам недаказаных момантах, а часам і абсурдных, як, напрыклад, ва ўзрыве бомбы ў царкве абвінавіцілі трох паслушнікаў. Цяжка нават уявіць, каб манахі маглі б зрабіць бомбу і падарваць каго-небудзь.

Уладзімір Барадач, старшыня арганізацыйнага камітэта "Савета нацыянальнага адраджэння“ (Беларусь) распавёў аб фактах тэрарыстычных момантаў, арганізаваных беларускай уладай. Справа выбуху ў метро ён лічыць цалкам сфабракаванай, а тое, што смяротны прыгавор прыведзены ў выкананне так хутка, указвае толькі на тое, што ўлада проста знішчыла самых важных па гэтай справе сведкаў. І тое самае тычыцца і іншых тэрарыстычных актаў у Беларусі. Многія з іх праводзіліся з мэтай адцягнуць увагу грамадзян ад праблемаў, што існуюць у краіне, а таксама перад сусветнай супольнасцю апраўдацца за тыя рэпрэсіі, якія дзяржава праводзіць супраць сваіх грамадзянаў.

На думку многіх удзельнікаў круглага стала менавіта дзяржаўны тэрарызм з'яўляецца адной з самых страшных яго праяваў. І трэба адрозніваць тэрарызм, якія арганізоўваецца шматлікімі злачыннымі групіроўкамі ў імя якойсці ідэі, ад дзяржаўнага тэрарызма, якія арганізоўваецца для захавання ўлады пэўнымі асобамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео