BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскія рабочыя пратэстуюць супраць нявыплаты заробкаў

01.06.2012
Віцебскія рабочыя пратэстуюць супраць нявыплаты заробкаў
У пятніцу, 1 чэрвеня, рабочыя завода буйнапанэльнага домабудаўніцтва РУП «ДСК» адмаўляліся пачынаць працу, паколькі ім не выплацілі...

У пятніцу, 1 чэрвеня, рабочыя завода буйнапанэльнага домабудаўніцтва РУП “ДСК” адмаўляліся пачынаць працу, паколькі ім не выплацілі заробкі за красавік.

Згодна зменам, унесеным у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца. Па словах рабочых, гэтыя змены былі зробленыя без іх згоды – раней заробкі выплочвалі да 25 дня месяца. Аднак гэтым разам грошаў ніхто не пабачыў і 31 траўня, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.

Незадаволенасць эканамічнымі варункамі наспявала ў працоўным калектыве прадпрыемства даўно. Здараліся прастоі, рабочыя працавалі па 10-15 дзён на месяц – і ў выніку гэтага атрымлівалі мізэрныя заробкі. Пры гэтым на заводзе нярэдка працуюць усёй сем’ёй, якой трэба плаціць крэдыты і аплочваць камунальныя паслугі з гэтай адзінай крыніцы прыбытку. Пару дзён таму БПД наведаў генеральны дырэктар РУП “ДСК”, які паспрабаваў зняць напружанасць абяцаннямі.

Каля 7-ай раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць зарабкую. З імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней - намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка.

Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна а 9:30. Але супрацоўнікі прадпрыемства паведамляюць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду.

Грошы пералічылі працоўным каля 11:40. Чаму зарабкі на заводзе не выплацілі ў належны тэрмін, невядома. Датэлефанавацца да намесніка гендырэктара па эканамічнай дзейнасці не атрымалася. Апрача таго, журналісту не дазволілі ўвайсці ў цэх, каб паразмаўляць з рабочымі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео