BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лех Валэнса: Мы не зробім за беларусаў іх працу

01.06.2012
Лех Валэнса: Мы не зробім за беларусаў іх працу
Личности
Без Беларусі няма Еўропы, заявіў былы лідэр прафсаюзу «Салідарнасць», экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса. Аднак ён падкрэсліў, што змены ў...

Без Беларусі няма Еўропы, заявіў былы лідэр прафсаюзу “Салідарнасць”, экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса. Аднак ён падкрэсліў, што змены ў краіне павінныя зыходзіць з ініцыятывы саміх беларусаў.

Пра гэта палітык паведаміў, выступаючы на адкрыцьці Глабальнага форуму ва Ўроцлаве, перадае “Радыё Свабода”. “Я быў, ёсьць і застаюся рэвалюцыянэрам”, - запэўніў Лех Валэнса.

Ён прыгадаў, як у1990 годзе ў Варшаве вёў перамовы з дэлегацыяй ФРГ і сказаў суразмоўцам, што Берлінскі мур абрынецца. Сцяна, якая была сымбалем “халоднай вайны”, абрынулася дакладна падчас гэтай размовы.

Але зараз – іншыя часы, іншыя выклікі, якія патрабуюць іншых адказаў. “Мы жывем у час змены эпохаў”, - падкрэсліў Валэнса. Ён, у прыватнасьці, заклікаў да палітычнага аб'яднання Еўропы: “Еўропа павінная пачаць думаць пра сябе, як “дзяржава Еўропа”, нават калі ў людзей ёсьць свае сумневы на гэты конт”, - лічыць польскі палітык.

Гаворачы пра Беларусь і Ўкраіну, ён сказаў, што без іх няма Еўропы. Аднак Лех Валэнса падкрэсліў, што змены павінныя быць зробленыя самімі беларусамі. “Мы не зробім за беларусаў іх працу”, - папярэдзіў экс-кіраўнік “Салідарнасці”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео