BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзяніс Мельянцоў: З чым звязаны ціск на дырэктара BISS, можна толькі здагадвацца

01.06.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь / Фота belapan.com
Дзяніс Мельянцоў: З чым звязаны ціск на дырэктара BISS, можна толькі здагадвацца
Што азначае затрыманне акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксея Пікуліка, насамрэч ніхто не...

Што азначае затрыманне акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксея Пікуліка, насамрэч ніхто не ведае. Так Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” арышт навукоўца пракаментаваў старшы аналітіык BISS Дзяніс Мельянцоў.

“Гэта безпрэцэдэнтная акцыя, дагэтуль аналітыкаў не хапалі. Я думаю, гэта працяг праблемаў, якія ў Аляксея ўзніклі яшчэ ў красавіку, калі яго таксама затрымалі. Спачатку дырэктару BISS інкрымінавалі ўдзел у бойцы. Потым ад гэтага адмовіліся - але сказалі, быццам падроблены яго пашпарт. Дакумант забралі і не вярнулі дагэтуль. А ўчора ўвечары Аляксея мэтанакіравана затрымалі, калі ён выходзіў з дому”, - распавёў суразмоўца.

“Я зараз знаходжуся каля суда Цэнтральнага раёна, куды Аляксея толькі што прывезлі на “УАЗіку”. Але з машыны пакуль не выпускаюць”, - паведаміў ён.

За апошнія два дні, калі ў Беларусі знаходзіўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, у краіне затрымалі прынамсі 30 журналістаў і грамадзянскіх актывістаў. Аднак сітуацыю вакол дырэктара BISS Дзяніс Мельянцоў з прыездам кіраўніка РФ не звязвае.

“Хутчэй за ўсё, затрыманне Аляксея Пікуліка проста супала з візітам Пуціна. Дакладна можна сказаць, што гэта працяг папярэдніх праблем. Сапраўды відавочна, што арганізуецца мэтанакіраваны ціск на Аляксея. Альбо з той прычыны, што ён – дырэктар BISS, альбо згодна яшчэ нейкай іх логіцы. Але логіка нам незразумелая”, - зазначыў ён.

Папярэдняе затрыманне Аляксея Пікуліка таксама не паддаецца тлумачэнню. “Мы звязвалі гэта з спісам невыезных – аднак жа пашпарты ні ў кога не забіралі, толькі ў Аляксея! Але, гэткім чынам ён патрапіў ў спіс невыязных”, - заўважыў старшы аналітіык BISS.

Тым часам праваахоўнікі так і не сказалі, што прымусіла іх лічыць пашпарт дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў несапраўдным.

“Тут таксама незразумелая сітуацыя. Пашпарт забралі 6 красавіка, ёсць месяцовы тэрмін, пасля якога павінныя аддаць. Ён прайшоў – але тэрмін працягнулі яшчэ на месяц. Не ведаю, што з пашпартам можна рабіць два месяцы. Відавочна, што гэта кампанія ціску. Але для чаго, да чаго – можна толькі здагадвацца”, - кажа Дзяніс Мельянцоў.

Іншыя супрацоўнікі інстытута ў падобныя сітуацыі не траплялі. Але заслугоўвае ўвагі той факт, што кожнага з іх паасобку выклікалі ў падатковую інспекцыю.

“Нікога не затрымлівалі, пашпарты ва ўсіх на руках, на мяжы ніякіх праблем не было. Адзінае, што ўвосень-узімку ўсе супрацоўнікі BISS прайшлі індывідуальную падатковую праверку за 10 год, у тым ліку і Аляксей. Усе адсправаздачыліся, падалі дэкларацыі – і нібыта без праблем, без ніякіх наступстваў. З аднога боку, сам факт падобных праверак – таксама праява зацікаўленасці нашай дзейнасцю. Але раней дзяржаўныя структуры не дазвалялі сабе нейкіх іншых дзеянняў”, - дадаў Дзяніс Мельянцоў.

На яго думку, вельмі верагодна, што па выніках суда Пікуліка чакае арышт. “Цяжка прагназаваць, але, гледзячы на тое, што Аляксея не вызвалілі, пратрымалі ноч на Акрэсціна і прызначылі суд, дык, напэўна, дадуць суткі”, - мяркуе супрацоўнік BISS.

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў намераны пратэставаць супраць затрымання свайго дырэктара. “Мы маем намер зрабіць зварот да грамадскасці ад імя аналітычнай акадэмічнай супольнасці з патрабаваннем вызвалення Аляксея. На жаль, больш мы зрабіць нічога не можам”, - дадаў Дзяніс Мельянцоў.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Аляксея Пікуліка затрымалі каля 18-ай гадзіны 31 траўня ў Мінску, яму інкрымінуюць дробнае хуліганства.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео