BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Моўная вайна ва Украіне

31.05.2012 Кшыштаф Нячыпар, eastbook.eu | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Моўная вайна ва Украіне
Аналитика и исследования
Бітву, якая адбылася ў чацвер ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе, можна было б разглядаць як чарговы палітычны спектакль, які выконваўся...

Бітву, якая адбылася ў чацвер ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе, можна было б разглядаць як чарговы палітычны спектакль, які выконваўся дэмакратычна няспелымі прадстаўнікамі ўкраінскай нацыі, калі б не сутнасць пытання, якое прывяло да гвалту. Падзел Украіны на расійскамоўны ўсход і ўкраінскамоўны захад з'яўляецца рэальнай праблемай, якая стварае цяжкасці ў паўсядзённым жыцці ўкраінцаў.

Моўная праблема ва Украіне з'яўляецца адным з тых спрэчных пытанняў, якія выклікаюць моцныя эмоцыі ў грамадска-палітычным жыцці Украіны. І таму нядзіўна, што гэтае пытанне зараз выкарыстоўваецца палітыкамі для ўдзеяння на сваіх выбаршчыкаў – засталося менш як шэсць месяцаў да парламенцкіх выбараў.

Законапраект "Аб асновах нацыянальнай моўнай палітыкі", галасаванне па якім павіннае было прайсці ў мінулы чацвер, 24 траўня, быў прапанаванае ў жніўні 2011 года Вадзімам Калеснічэнка і Сяргеем Ківалавым, прадстаўнікамі кіруючай Партыі рэгіёнаў.

У чацвер гэтае пытаннне павіннае было стаць прадметам разгляду ў першы раз. Прадстаўнікі кааліцыі атачылі парламенцкую трыбуну, чакаючы, што апазіцыянеры паспрабуюць заблакаваць яе. Дэпутат ад блока Юліі Цімашэнка Андрэй Парубій здзейсніў рызыкоўны жэст і вырваў мікрафон з рук спікера Вярхоўнай Рады Уладзіміра Літвіна. Гэта і перашкодзіла прыняццю законапраекта. Нядзіўна, што такі жэст прывёў да сур’ёзнай кулачнай бойкі і новаму замяшанню ў парламенце. У выніку бойкі адзін з палітыкаў атрымаў страсенне мозгу, а ў другога аказаўся зламаны палец.

Заявы апазіцыі заключаліся ў тым, што законапраект, скіраваны на наданне расійскай мове статуса другой афіцыйнай мовы ва Украіне, з’яўляецца некарэктным. Законапраект быў прызначаны ўвесці права на выкарыстанне рэгіянальных моў, калі кожная з іх будзе абвешчаная роднай мовай па меншай меры 10-ццю працэнтамі жыхароў вызначанага рэгіёна. Планавалася прадаставіць статус рэгіянальнай мовы 15-ці мовам (уключаючы расійскую, русінскую і крымскую мовы ды інш).

Як толькі мова становіцца рэгіянальнай, яна становіцца афіцыйнай у дадзеным рэгіёне. Адпаведна, гэта патрабуе перакладу на гэтую мову афіцыйных лістоў і дакументацыі, судовых, натарыяльныях актаў, дыпломаў, назваў афіцыйных устаноў, а таксама пашпартоў. Акрамя таго, студыям кінапракату дазваляецца перакладаць на дадзеную мову фільмы; нароўні з рэкламай, тэле- і радыёпраграмамі.

На думку апазіцыі, законапраект азначае русіфікацыю сферы грамадскага жыцця ва Украіне. "Ніхто не будзе патрабаваць перакладу на цыганскую альбо гагаузскую мову”, - тлумачыць Уладзімір Яварыўскі з блока БЮТ. На яго думку, неабходныя 10% будуць атрыманыя дзякуючы некалькім групам меншасцяў. Акрамя гэтага, законапраект гарантуе правы толькі расійскамоўным грамадзянам. Праз гэта, па словах апазіцыянера, расйіская мова стане дамінаваць амаль на ўсёй тэрыторыі Украіны.

Калеснічэнка апаніруе, што законапраект быў складзены ў адпаведнасці з Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў, прынятай Саветам Еўропы: "Вы можаце толькі крычаць, што вы еўрапейцы, але на самой справе вы гатовыя схапіць зброю і расстраляць ўсіх, хто думае інакш!" Калеснічэнка нагадаў, што ёсць еўрапейскія краіны з дзвюма ці больш афіцыйнымі мовамі.

Сённешняя Украіна падзеленая на дзве моўныя групы: у адпаведнасці з нядаўнім апытаннем, 46% украінцаў супраць таго, каб расійская мова станавілася афіцыйнай мовай у краіне, у той час як 45% падтрымліваюць гэтую ідэю. Згодна з іншым даследаваннем, аднак, большасць украінцаў размаўляюць на ўкраінскай мове: 44% ужываюць яе дома, а 42% - на працы / у школе; крыху менш рэспандэнтаў гавораць па-руску - 35% і 36% адпаведна; і кожны пяты ўкраінец размаўляе на абедзвюх мовах (20% і 21%).

Гэта паказвае, наколькі моцным застаецца ўплыў украінскай мовы ва ўмовах поўнага панавання расійскай мовы ў грамадскім жыцці: 90% кніг і часопісаў і 70% газет выдаюцца па-расійску. На ўкраінскім тэлебачанні пераважаюць расійскамоўныя вядучыя, а большасць гледачоў маюць доступ да расійскіх тэлеканалаў. Цяперашні прэм'ер-міністр і большасць сябраў урада (у тым ліку сам міністр адукацыі) не размаўляюць па-украінску наогул.

Прадстаўнікі апазіцыі асцерагаюцца, што пасля таго, як адбудзецца галасаванне па законапраекце, расійская мова выцісне ўкраінскую са сферы грамадскага жыцця нашмат хутчэй. Па словах праціўнікаў законапраекта, адначасовае выкарыстанне ўкраінскай і расійскай ужо дэманструе перавагу на карысць апошняй. Украінскія левыя без заканадаўчай абароны будуць у небяспецы заняпаду, і перш за ўсё, па эканамічных прычынах.

Праблема ў тым, што ўкраінскамоўныя грамадзяне Украіны разумеюць мову Пушкіна значна лепш, чым рускамоўныя ўкраінцы разумеюць мову Шаўчэнкі. Менавіта таму вытворцы і пастаўшчыкі паслуг, калі перад імі паўстае пытанне выбара, абіраюць пастаўляць свае прадукты на рускай мове. Акрамя гэтага, прадукты для расійскамоўных кліентаў (прадукты харчавання, сфера забаў альбо кінавытворчасць) паспяхова прадаюцца на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза, у адрозненне ад прадукцыі па-украінску.

Рэжым прэферэнцый для расійскай мовы можа сапраўды прывесці да зніжэння выкарыстання ўкраінскай мовы па краіне ў цэлым. 10-працэнтнае патрабаванне павінна быць выкананае па ўсёй Украіне. Так, ці стане неўзабаве ўкраінская мова мовай  меншасцей?

Калі справа даходзіць да мовы, украінская сітуацыя становіцца не шараговай. Таму яна выклікае такія моцныя эмоцыі і служыць крыніцай бясконцых канфліктаў. Тыя, хто цытуе Еўрапейскую хартыю рэгіянальных моў, справядліва патрабуюць урэгулявання моўнай сітуацыі ва Украіне. Тым не менш, прадстаўнікі апазіцыі, якія ўспрымаюць законапраект як пагрозу украінскай мове, маюць рацыю. Гісторыя ірландскай мовы, выціснутай ангельскай, пацвярджае іх довады: гэта рэальная небяспека існаванню мовы. Ці змогуць украінскія палітыкі знайсці рашэнне? Верагодна, не, калі яны будуць імкнуцца вырашаць канфлікты сілай, а не фактычнымі аргументамі.

Krzysztof Nieczypor, ‘Krzysztof Nieczypor: Ukrainian Language War’ | Eastbook.eu – блог, прысвечаны Усходняму партнёрству ЕС

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео