BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь займае першае месца ў свеце па колькасці шэнгенскіх візаў на тысячу грамадзянаў

31.05.2012
Беларусь займае першае месца ў свеце па колькасці шэнгенскіх візаў на тысячу грамадзянаў
На аднаго чалавека Беларусь атрымлівае болей за ўсё шэнгенскіх візаў тыпу С у свеце. І гэтак другі год запар. 

На аднаго чалавека Беларусь атрымлівае болей за ўсё шэнгенскіх візаў тыпу С у свеце. І гэтак другі год запар. 

Паводле дадзеных Еўрапейскай камісіі, па гэтым паказчыку з вялікім адрывам мы абганяем суседнія Украіну і Расію.

Краіны Шэнгенскай прасторы выдалі беларусам у 2011 годзе каля 580 тысячаў візаў тыпу С (кароткатэрміновых, па якіх можна знаходзіцца ў Еўрасаюзе не болей за 90 дзён на паўгады). Гэта на 150 тысячаў болей, чым у мінулым годзе. Для параўнання, кітайцы, якіх на свеце ўжо болей за мільярд, атрымалі каля мільёна шэнгенскіх візаў, а туркі, якіх у сем разоў болей за беларусаў — толькі 592 тысячы.

Яшчэ адна характэрная асаблівасць мінулага году — рост колькасці выдадзеных нам візаў, які непараўнальны амаль зь ніводнай краінай свету. Хаця гэта не дазволіла Беларусі ўзняцца ў рэйтынгу краін свету па абсалютнай колькасці выдадзеных візаў. Наша краіна як і год таму займае ў ім пятае месца. Недзе паміж Турцыяй і Індыяй. Не змяніўся і лідэр гэтага спісу: расіяне займаюць першы радок у лісце тых, хто мае больш за ўсё шэнгенскіх візаў. У мінулым годзе яны займелі 5 мільёнаў такіх налепак у пашпартах, паведамляе generation.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео