BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мацкевіч: Сёння ўжо ўсе ведаюць, што выбары прайграныя (Відэа)

30.05.2012 Belsat.eu
Мацкевіч: Сёння ўжо ўсе ведаюць, што выбары прайграныя (Відэа)
О нас в медиа
АГП - за байкот, а БНФ - за ўдзел. Апазіцыя ідзе на выбары, цяпер у Палату прадстаўнікоў, чарговы раз - разрознена. Волевыяўленне мае адбыцца...

АГП - за байкот, а БНФ - за ўдзел. Апазіцыя ідзе на выбары, цяпер у Палату прадстаўнікоў, чарговы раз - разрознена. Волевыяўленне мае адбыцца не пазней за 26 верасня. Але на сёння ў кране амаль няма прыкмет гэтай падзеі. Нават дакладны дзень, які мае быць агучаны Аляксандрам Лукашэнкам, дагэтуль не названы. Апазіцыйныя партыі ды рухі не маюць згоды адносна ўдзелу або байкоту выбараў. Шэраг палітычных сіл галоўнаю ўмоваю свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах называе вызваленне палітвязняў, а калі гэтага не адбудзецца, яны адмаўляюцца браць удзел у выбарах.

Паводле кіраўніка Часовага каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Уладзіміра Мацкевіча, улады наўмысна зацягваюць абвешчанне пачатку выбарчай кампаніі. "Гэта скарачае час на рыхтаванне, на тое, каб узбударажыць грамадзянскую думку. Зрабіць выбарчую кампанію, якая б адбілася ў далейшым на палітычным жыцці краіны, за тры месяцы вельмі цяжка. Сцэнар парламенцкіх выбараў адпрацаваны з 1995 года, усе чыннікі, якія робяць выгаду ўладам, апрабаваныя і выкарыстоўваюцца да сёння", - кажа Мацкевіч.

Апазіцыя ж свайго сцэнара не мае і заўсёды гуляе паводле сцэнара, навязанага ўладамі. Уладзімір Мацкевіч тлумачыць гэта няздольнасцю апазіцыі да выпрацавання супольнай стратэгіі. "Кожны пераможны сцэнар ёсць нейкаю цэльнасцю. Таму трэба ўмець пазбавіцца ад уласнага эгаізму і прыняць думку іншага, калі яна лепшая за тваю. Ва ўладаў такой праблемы няма: у іх ёсць дыктатура, дзе заўсёды адно меркаванне. Тое, чаго не патрабуе ўлада, неабходна апазіцыі - гэта салідарнасць, гэта супольнасць і ўвогуле здольнасць дамаўляцца", - падкрэсліў спадар Мацкевіч.

Апаненты ўлад не маюць нават агульнай пазіцыі што да мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Уладзімір Мацкевіч зазначае, што не было нават спробы яе выпрацаваць. "Апазіцыя добра ведае, супраць чаго яна, і нават можа паведаміць гэта незацікаўленым у палітыцы людзям. Але дзеля забеспячэння падтрымання трэба добра ведаць, "за што" і "для чаго" мы займаемся гэтаю барацьбою. Заангажаваныя палітычна - гэта заўсёды толькі 10%, у найбольш вострыя моманты - 20% усёй нацыі. І мы ў сваёй грамадзянскай супольнасці не разумеем, што робіць дэмакратычная апазіцыя. Што тады казаць пра большасць беларускай нацыі? Менавіта з грамадзянскай супольнасці выходзяць пасярэднікі, якія пераказваюць гэтыя думкі ўсяму грамадству. Але мы не ведаем, што патлумачыць людзям. Сёння ўжо ўсе ведаюць, што выбары прайграныя. А калі мы не выйдзем ўзмоцненыя, аб’яднаныя пасля парламенцкіх выбараў, то таксама прайграем і прэзідэнцкія", - зазначыў Уладзімір Мацкевіч.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео