BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Human Rights Watch патрабуе вызваліць Алега Волчака

30.05.2012
Human Rights Watch патрабуе вызваліць Алега Волчака
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што беларускія ўлады помсцяць праваабаронцу Алегу Волчаку за крытыку ў свой...

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што беларускія ўлады помсцяць праваабаронцу Алегу Волчаку за крытыку ў свой адрас.

“Беларускія ўлады павінныя неадкладна вызваліць вядомага праваабаронца Алега Волчака, які быў асуджаны па палітычна матываваным абвінавачванні ў адміністрацыйным правапарушэнні”, - адзначаецца ў заяве Human Rights Watch, апублікаванай на сайце арганізацыі 30 траўня.

“Алег Волчак, кіраўнік арганізацыі па прававой дапамозе насельніцтву, быў затрыманы 24 траўня 2012 года. Судовы пераслед, падставы дзеля якога выклікаюць сумневы, з'яўляецца яскравым прыкладам таго, што беларускія ўлады робяць больш жорсткім кантроль за грамадзянскай супольнасцю, - сказаў Х'ю Уільямсан, дырэктар праграм арганізацыі для Еўропы і Цэнтральнай Азіі. - Урад павінен спыніць пераслед праваабаронцаў і дазволіць групам грамадзянскай супольнасці дзейнічаць не баючыся рэпрэсій”.

Human Rights Watch раней неаднаразова падвяргала крытыцы беларускія ўлады за пераслед актывістаў апазіцыі, адвакатаў, а таксама за забарону на ўезд у краіну для замежных праваабаронцаў. Таксама, арганізацыя адзначае, што многім актывістам апазіцыі, праваабаронцам і журналістам у апошні час забаронены выезд з Беларусі пад рознымі падставамі.

“Арышт і асуджэнне Алега Волчака - гэта не больш за дрэнна схаваную спробу беларускіх уладаў запалохаць і прымусіць замаўчаць яшчэ аднаго нязгоднага з імі”, - прыводзіць словы Уільямсана “Хартыя 97”. - Выкарыстанне судоў як інструмента рэпрэсій - гэта скажэнне вяршэнства закона”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео