BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былога палітвязня зноў прысудзілі да кратаў

30.05.2012 Фота svaboda.org
Былога палітвязня зноў прысудзілі да кратаў
Личности
Cуд Першамайскага раёну Мінску 29 траўня прызнаў былога палітвязня Васіля Парфянкова вінаватым ў парушэнні ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду...

Cуд Першамайскага раёну Мінску 29 траўня прызнаў былога палітвязня Васіля Парфянкова вінаватым ў парушэнні ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду і пакараў яго арыштам на 6 месяцаў.

Тым часам маладому чалавеку пагражала зняволення на тэрмін да аднаго году. Справу разглядаў суддзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада асудзіў палітвязня Алеся Бяляцкага на 4,5 года калоніі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Васіль Парфінкоў падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў быў актывістам штабу Ўладзімера Някляева. Быў затрыманы 4 студзеня 2011 года праз удзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней, 17 лютага, Парфянкова асудзіді на 4 гады зняволеньня ў калоніі суворага рэжыму, ён адбываў пакараньне ў Аршанскай калёніі №8 і быў вызвалены 13 жніўня 2011 года.

Прэвэнтыўны нагляд на год усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 году. Яго абвінававацілі ў тым, што аднойчы былы палітвязень спазніўся на адзначэнне ў міліцыю. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму.

Падтрымаць маладога чалавека ў суд прыйшло больш за 20 чалавек, сярод іх – бацькі Васіля, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Уладзімір Някляеў, былы палітвязень Аляксандар Фядута, а таксама былы старшыня Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі.

Аднак у залі дазволілі прысутнічаць толькі карэспандэнтам “Радыё Свабоды” і БелаПАНу, усе астатнія колькі часу стаялі на калідоры – а потым ім таксама дазволілі ўвайсці.

Парфянкоў заявіў адвод суддзі, бо той выносіў прысуды ў палітычна матываваных справах Алеся Бяляцкага і Уладзіміра Яроменка. Сяргей Бандарэнка свой адвод адхіліў, таксама як і просьбу Парфянкова весці працэс па-беларуску, але пагадзіўся выклікаць сведкам Аляксандра Макаева.

Васіль Парфянкоў не прызнаў абвінавачанне. “Я лічу, што сам прэвэнтыўны нагляд нада мной быў усталяваны, каб спыніць маю палітычную актыўнасьць, бо я грамадзкі актывіст, бяру ўдзел у акцыях. Я не лічу, што здзейсьніў злачынства тым, што выйшаў у краму”, - сказаў падсудны.

Ён прызнаў, што штраф за тое парушэньне не сплаціў і не абскарджваў судовае рашэнне, бо перакананы, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сістэмы.

Парфянкоў заявіў, што яму не растлумачылі правы на абарону, што следчы не праводзіў допыту, а перапісаў папярэднія паказанні папраўчай інспэкцыі. Апрача таго, маладому чалавеку своечасова не паведамілі пра тое, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Тое, што на папярэднім следзтве прызнаў сваю віну, Парфянкоў патлумачыў тым, што яму непрыемна было размаўляць з міліцыянтамі і ён хацеў, каб хутчэй пачаўся суд.

Сведка Аляксей Пяркоў, інспэктар міліцыі Першамайскага раёну Мінску, заявіў, заявіў, што прэвэнтыўны нагляд над Парфянковым быў уведзены 5 студзеня пасля трох адміністратыўных пакаранняў. 3 сакавіка супраць яго завялі крымінальную справу, пасля гэтага Парфянкоў здзейсьніў адно парушэнне — хадзіў у краму па цыгарэты.

Сведка кажа, што можна правяраць людзей, якія пад наглядам, хоць кожны дзень. Мэтанакіраваны выхад па цыгарэты з дому ў 20.30 міліцыянт не лічыць паважнай прычынай.

Бацькі Васіля Пётар і Валянціна Парфянковы адмовіліся даваць паказанні супраць сына.

Сведка Аляксандар Макаеў паведаміў суду, што Васіль Парфянкоў не крымінальны злачынца і не парушае законаў. “Ён - сумленны грамадзянін, дзейнічае паводле тых магчымасцяў, паводле якіх у сённяшніх умовах можа дзейнічаць любы грамадзянскі актывіст. Хадайнічаю, каб грамадзянскія матывы Парфянкова былі ўлічаныя судом”, - заявіў Макаеў.

У матэрыялах справы ёсць даведкі, што Парфянкоў стаіць на наркалягічным уліку і пакутуе на сындром залежнасьці ад алкаголю. Сам Парфянкоў ня згодны з тым, што яму патрэбнае лекаванне. "Даведкі былі зробленыя фармальна", - заявіў ён суду.

Пракурор Сцяпурка заявіў, што вінаватасць Парфянкова даказаная, і запатрабаваў пакараць яго годам калоніі суворага рэжыму.

Адвакат заявіла, што ў дзеяннях Парфянкова не было злога намеру, бо ён перакананы, што прэвэнтыўны нагляд усталяваны за ім незаконна, і папарасіла суддзю апраздаць маладога чалавека.

У апошнім слове Васіль заявіў: “Які б прысуд зараз ні прагучаў, усё адно я выйду з залі вольным чалавекам, а вы — як людзі, якія зрабілі сваю справу паводле загаду зверху”.

Судзя прызнаў яго вінаватым у невыкананьні патрабаваньняў рэжыму прэвэнтыўнага нагляду, які быў замацаваны за ім пасля прэзідэнцкага памілавання, і прысудзіў арышт на тэрмін 6 месяцаў. Мера стрыманьня — падпіска пра нявыезд — засталася ранейшай да ўступлення прысуду ў законную сілу.

Васіль Парфянкоў заявіў пасля выраку: “Прысуд быў нечаканы, бо я разлічваў, як і запатрабаваў пракурор, на год калоніі. Але, вядома, вельмі прыемна, што гэтага не адбылося. Барацьба працягваецца, будзем чакаць, што яны адкажуць на касацыйную скаргу. Калі адмовяць у гарадскім судзе, то будзем падаваць вышэй, дойдзем да Вярхоўнага”.

Парфянкоў зазначыў, што нагляд быў такі пільны, каб ён ня мог займацца грамадзкай дзейнасьцю, праз нагляд яму нават цяжка было ўладкавацца на працу. “Яны пабачылі, што калі я выйшаў з турмы пасля Пляцу, я не спыніў актыўнасці: я ўдзельнічаў у акцыях „Еўрапейскай Беларусі“, якія былі на Кастрычніцкім пляцы, - акцыях салідарнасьці з палітвязнямі”.

Маці Васіля таксама перакананая ў палітычным характары справы. “Ды ўсё гэта ад самога пачатку сфабрыкавана. Вось і ўсё. Увесь гэты нагляд, усе гэтыя пратаколы, усе затрыманьні... Такія нікому не патрэбныя — занадта актыўныя", - адзначыла Валянціна Парфянкова.

Праваабаронца Тацяна Равяка з “Вясны” звярнула ўвагу на парушэнні ў ходзе следзтва і працэсу: бацькам на папярэднім следзтве не патлумачылі, што яны маюць права не сведчыць супраць сына, а на працэсе суддзя Бандарэнка адхіліў хадайніцтва Парфянкова весьці суд на беларускай мове і не даў падсуднаму перакладчыка. Гэта стварае дадатковыя падставы, каб абскарджваць вырак.

“Адназначна, што працэс і прысуд палітычна матываваныя”, - заявіла Тацяна Рэвяка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео