BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абуджаць беларускую свядомасць ІБГіК плануе па-расійску

30.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь / Фота inbelhist.org
Абуджаць беларускую свядомасць ІБГіК плануе па-расійску
У аўторак, 29 траўня, у Мінску адбылася прэзентацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры (Belarusian History & Culture Institute, BHCI) - недзяржаўнай...

У аўторак, 29 траўня, у Мінску адбылася прэзентацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры (Belarusian History & Culture Institute, BHCI) - недзяржаўнай арганізацыі, ідэйнай платформай якой з’яўляецца хрысціянская традыцыя ў развіцці культуры беларускага народа.

Інстытут прадстаўлялі яго дырэктар, магістар эканомікі Віктар Яўмененка і навуковы сакратар, прафесар Анатоль Тарас. Паводле іх, ІБГіК створаны групай беларускіх хрысціянскіх дзеячоў шляхам аб’яднання рэдакцыі альманаха “Дзяды” і актывістаў моладзевай арганізацыі “Правы альянс”.

“Мы маем намер у перспектыве арганізаваць школу, дзе асаблівую ўвагу будзем надаваць тым прадметам, якія не выкладаюцца ў сучаснай школе. Будзем выкладаць беларускі пункт гледжання на гісторыю, каб людзі ў нашай краіне ведалі, якая яны слаўная нацыя - беларусы”, - зазначыў Віктар Яўмененка.

Ён таксама паведаміў, што інстытут будзе праводзіць мінімум дзве вялікія канферэнцыі на год.

Арганізацыя зарэгістраваная ў Латвіі 28 сакавіка, таму можа афіцыйна дзейнічаць у Беларусі. “Тут няма ніякага парушэння, што мы дзейнічаем ад імя зарэгістраванай за мяжой арганізацыі. І ніякай акрэдытацыі для гэтага таксама не трэба. Зарэгістравацца ў Беларусі мы не спрабавалі і не ставім сабе такой задачы, бо прасцей зарэгістравацца за мяжой”, - патлумачыў дырэктар ІБГіК.

Анатоль Тарас таксама распавёў, чаму арганізацыя атрымала рэгістрацыю менавіта ў Латвіі. “Бо там трэба проста паведаміць уладам - і маем рэгістрацыю. І шмат плаціць за яе не трэба. А фінансавання ж у нас ніякага няма. Працуем, так бы мовіць, “дзеля нашай упартасці”. Я знайшоў выдавецтва, якое выдае кнігі за свой рахунак і ганарараў нам не плаціць", - сказаў прафэсар.

Віктар Яўмененка распавёў, як сталася, што інстытут гісторыі ўзначальвае магістар эканомікі. “Так, я эканаміст, але праз гэта не знікла мая цікавасць да беларускай гісторыі. Бяда нашай культуры - у тым, што няма мэнэджэраў, якія могуць арганізоўваць культурніцкія мерапрыемствы, прэзентоўваць, прапагандаваць культуру. Таму яна зараз у такім стане. Дарэчы, я таксама буду займацца пошукам фінансавання для інстытута”, - давёў дырэктар установы.

Беларускую гісторыю плануюць прапагандаваць па-расійску

Як прафэсар паведаміў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, ідэя стварыць падобны інстытут з’явілася ў 2006 годзе, з выдання кнігі. І на сёння асноўная дзейнасць інстытута - гэта выдавецтва. Прычым большасць кніг Інстытута беларускай гісторыі і культуры выходзяць… па-расійску.

“Зараз выдалі восем кніг на беларускай мове, дзяватая рыхтуецца, і 18 -  на расійскай. Апошняя - “У кіпцюрах ГПУ” Францішка Аляхновіча, у маім перакладзе на расійскую. Калі я прычатаў гэты твор, быў вельмі ўражаны трагічным лёсам Аляхновіча, ён быў нікому не патрэбным і адсядзеў у лагерах ні за што. Запытаў знаёмых, ці яны чыталм - а ніхто пра Аляхновіча не ведае. І я пераклаў кнігу на расійскую мову”, - распавёў Анатоль Тарас.

На яго думку, беларусы хутчэй пачнуць чытаць пра сваю гісторыю, калі прапанаваць ім кнігі па-расійску. За бліжэйшыя два гады плануецца выдаць 24 кнігі. “У нас размаўляе і думае па-беларуску сама больш 10% насельніцтва. Гара не ідзе да Магамеда - Магамед ідзе да гары. Вось мы і пайшлі! Ёсць розныя спосабы фармавання самасвядомасці. Традыцыйны - “будзе мова, будзе ўсё”. Я лічу, гэта не працуе. Каб чалавек хацеў размаўляць на сваёй мове, трэба, каб ён ведаў, чаму яна для яго важная, каб ведаў гісторыю, культуру”, - мяркуе Анатоль Тарас.

“Праект нацыянальналізму, на жаль, праваліўся. Мы - частка народа і не будзем плыць супраць плыні”, - дадаў Віктар Яўмененка.

Анатоль Тарас прапануе вучыцца мастацтву распаўсюджваць ідэі на прыкладзе дзейнасці… камуністаў.

“Мы займаемся папулярызацыяй таго, што людзі ніколі не прачытаюць, што толькі ляжыць у архівах. Вось бальшавікі - гэта ж была малая кучка, але захапіла вялізную краіну! А ведаеце, як захапіла? Вось я аднойчы бачыў газету інтэрнацыяналістаў на турэцкай мове - і падумаў: няўжо ёсць турэцкія інтэрнацыянатсты? Аказваецца, ёсць - адна рота ў 110 чалавек! І для адной турэцкай роты выдавалі газету. Так што хай народ чытае на любой мове. Галоўнае - сфармаваць ідэю, змест. Як кажа Біблія, напачатку было слова. Я - псіхолаг і ведаю, што спачатку павінная быць ідэя, а не мова. Я лічу, што размаўляць з чалавекам трэба на яго мове”, - перакананы навуковец.

Праўда, на пытанні беларускамоўных журналістаў ён чамусьці часам адказваў па-расійску.

Расія лічыць беларускі погляд на гісторыю нацыяналістычнымі выдумкамі

Кнігі, выдадзеныя спадаром Анатолем, даволі скандальныя, бо не ўсе згаджаюцца з выкладзеным у іх поглядам на беларускую гісторыю. “Напрыклад, скандал выклікала “История имперских отношений. Беларусы и русские 1772-1991”. Расійскі часопіс “Родина” надрукаваў вялікі артыкул спраць кнігі і мяне асабіста. Быццам я не ведаю сапраўднай гісторыі і падмянаю яе нацыяналістычнымі выдамкамі, намагаюся пасварыць расійскі і беларускі народы. Але гэта, канешне, вялікадзяржаўны шавінім”, - аналізуе рэакцыю суседзяў прафэсар.

З яго пункту гледжання, Расія ніколі не планавала зрабіць аўтаномію для Беларусі. “Масква вяла размовы з беларускай шляхтай, гулялася, каб быццам бы даць нейкую свабоду. Але гэта была дымавая завеса”, - упэўнены прафесар.

Анатоль Тарас прытрымліваецца і іншых непапулярных поглядаў. Прыкладам, што тычыцца войнаў. “У вайне 1812 года расійцы рабавалі больш за французаў. Забілі максімум - 35 тыс чалавек, а сваіх - у 7 разоў больш. Таксама ёсць міты пра беларускіх партызанаў. Насам жа рэч сёння вядома: партызанскі рух у Беларусі арганізоўвала НКУС, і яны забівалі, рабавалі ды гвалтавалі. Толькі хто не сутыкнуўся з імі, верыць, што яны “героі”, - даводзіць прафэсар.

Беларускія ўлады пакуль не перашкаджалі такой асветніцкай дзейнасці. “Я зазвычай на такія пытанні кажу: "мы жывем ў самай свабоднай краіне, і усё, што не забаронена - дазволена”. Пакуль мяне ніхто не схапіў за каўнер”, - жартуе прафэсар.

“Нам пакуль не перашкаджаюць, не ведаю, што будзе далей. Мы палітыкай не займаемся і на барыкады не клічам. Канешне, у нас ёсць меры бяспекі. Але якія - сакрэт”, - заінтрыгаваў ён.

Анатоль Тарас выступае за тое, каб адрадзіць беларускую нацыю выключна мірным шляхам. “Я супраць любых рэвалюцый. Рэвалюцыя - гэта стокі жахаў, столькі смерці... Я думаю, усіх рэвалюцыянэраў трэба выслаць на нейку выспу - хай яны там сваю рэвалюцыю ладзаяць”, - зазначыў навуковец.

“Арабская вясна” ўдалася, бо вераць у Алаха

Аднак разам з тым ён прыводзіць прыклад “Арабскай вясны” як станоўчы. “Не ў сама бедных краінах пачалася арабская рэвалюцыя. Яны, дасягнуўшы пэўнага ўзрозню, захацелі адчуць сябе людзьмі... У іх вера ў Алаха - а ў нашых людзей ніякай веры, на жаль, няма! Ні ў каго і ні ў што! Ёсць толькі перажыткі забабонаў - і гэта палова насельніцтва! Так што ў нас краіну не можа падняць ні рэлігія, ні мова. Дык давайце прасоўваць ідэю!” - заклікае Анатоль Тарас.

“Уладаў гэта не цікавіць - цікавіць толькі нафта, грошы і хто выводзіць людзей на пляц. А я лічу, што гісторыя - гэта сама галоўнае. Колькі год спатрэбіцца, каб яе прапаганда дала вынік? Дастаткова шмат. Мяне часта крытыкуюць, бо ўсе хочуць “каб было ўсё і адразу”. Але, калі 15-20 год дзяўбаць у гэтым напрамку - можна перапраграмаваць усю краіну”, - плануе Анатоль Тарас.

Застанвальнікі ІБГіК зазначылі, што інстытут адкрыты на супрацоўніцтва як з дзяржаўнымі арганізацыямі, так і з недзяржаўнімі. “З намі ўжо супрацоўнічаюць некаторыя асобы з дзяржаўных установаў, і сярод іх - кандыдаты навук”, - прывёў прыклад Анатоль Тарас.

Так, Інстытут беларускай гісторыі і культуры зараз з сваім партнэрам Belarus Security Blog ладзіць круглы стол “Фармаванне беларускай ідэялогіі: аб’ядноўваючы расколатае”. Мерапрыемтства плануецца правесці ў Мінску ў другой палове кастрычніка.

Пра яго распавёў кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паратнікаў. “За 20 год беларусы не сфармавалі ідэялогію - тобок, форму групавога мыслення. Для адных мы - “меншыя браты”, для іншых - “недаеўрапейцы”. Дык хто мы? Куды ідзем як нацыя? І ці трэба нам туды ісці? Гэтыя пытанні мы плануем узняць на нашым круглым стале”, - праанансаваў ён.

Віктар Яўмененка дадаў, што па выніках мерапрыемства плануецца выдаць кнігу. “Але, падкрэслю, мы не хочам супрацьпаставіць сябе дзяржаўным напрацоўкам па ідэялогіі”, - удакладніў ён.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео