BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі - спроба перадолення камунікатыўнай ізаляцыі

29.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Кангрэс даследчыкаў Беларусі - спроба перадолення камунікатыўнай ізаляцыі
Сёння перад беларускімі навукоўцамі стаіць вялікая праблема адсутнасці належнай камунікацыі як унутры краіны, так і з замежжам. Спробай...

Сёння перад беларускімі навукоўцамі стаіць вялікая праблема адсутнасці належнай камунікацыі як унутры краіны, так і з замежжам. Спробай усталяваць такія камунікацыі з’яўляуца правядзенне Другога Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі.

Пра жыццё беларускай навукі простыя грамадзяне часта не ведаюць абсалютна нічога. Ці прыносіць эфектыўнасць дзейнасць навукоўцаў? Якім чынам яна ўплывае на грамадзянскю супольнасць? Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Перадусім эксперт адзначыў, што акадэмічныя мерапрыемствы - прыкладам, навуковая канферэнцыя - можа дапамагчы нешта змяніць у грамадстве. Але выключна, калі пройдзе час.

“Навуковая канферэнцыя, канешне, з майго пункту гледжання вырашае адносна лакальную задачу і можа мець эфект толькі ў тым выпадку, калі гэта будзе толькі часткай акадэмічнай актыўнасці ў нашай краіне. Але мне падаецца, што калі канферэнцыя будзе паспяховай, яна можа задаваць пэўныя тэмы для дыскусій, якія потым далей аўтары будуць рэалізоваць у даследваннях, у лекцыях, ва універсітэтах. І праз гэтую трансляцыю мы спадзяемся, канешне, што гэта будзе мець нейкі пазітыўны эфект”, - даводзіць суразмоўца.

Аднак пры гэтым ён не лічыць, што па выніках падобных мерапрыемстваў варта інфармаваць пра іх звычайных грамадзян.

“Я не думаю, што навуковая канферэнцыя мусіць ставіць сабе задачу нешта данесці да грамадзян. Яна існуе адмыслова для навукоўцаў, каб падвышаўся ўзровень дыскусій у міжакадэмічнай супольнасці. А ўжо потым прадстаўнікі міжакадэмічнай супольнасці праз сістэму адукацыі, праз свае публікацыі і публічныя выступы ўжо могуць нейкім чынам трансляваць гэтую веду далей. Я думаю, тут якраз-тaкі гэта згубна для акадэмічнага мерапрыемства - абавязкова адразу ставіць мэту трансляцыі ўсяго гэтага на шырокую аўдыторыю”, - мяркуе палітолаг.

Мэта канферэнцыі - вырашыць пэўныя пытанні, узбагаціць досвед удзельнікаў, знайсці паразуменне з сваімі апанентамі, з прадстаўнікамі іншых краін.

“Каб пасля гэтага, ужо ў сваіх даследваннях, выкладчыцкай працы і нейкай іншай актыўнасці падвышаць якасць той веды, якая ёсць. Магчыма, змякчаць нейкія акцэнты, змяншаць нейкія недарэчнасці, стэрэатыпы. Гэта тое, што завецца ўнёскам у культуру - у шырокім значэнні. І культура, як вядома, мае розную хуткасць. Ёсць культурныя прадукты, якія спажываюцца толькі сёння, а ёсць такія, якія будуць спажываць толькі праз некалькі год. Тыя, якія спажываюцца сёння, могуць знікнуць праз месяц. А ёсць прадукты, якія могуць існаваць працяглы час, можа, нават дзесяцігоддзі. І ўсё гэта мусіць уключацца ў акадэмічную дзейнасць, не толькі арыентацыя на хуткі эфект, каб ён быў “абавязкова сёння”, - патлумачыў Андрэй Казакевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, на канец верасня ў краіне запланаваная галоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. “Кангрэс мае пад сабою больш шырокі кантэст, чым канферэнцыя. Тут ставіцца мэта вырашыць ужо не нейкія вузкапрадметныя пытанні, а пытанні ў межах усёй акадэмічнай супольнасці", - зазначыў палітолаг.

Сёння перад беларускімі навукоўцамі стаіць вялікая праблема адсутнасці належнай камунікацыі - як унутры краіны, так і з замежжам.

“І таму правядзенне такіх кангрэсаў на рэгулярнай аснове, мне падаецца, вельмі істотным для камунікацыі. Для падвышэння ўзроўня акадэмічнай супольнасці, для рэалізацыі розных ідэй, праектаў, а таксама перадолення ізаляцыі. Бо Беларусь знаходзіцца ў пэўнай ізаляцыі - яна выключаная з розных еўрапейскіх праграм, нават з Балонскага працэсу. Гэта насамрэч значныя абмежаванні магчымасцяў навукоўцаў камунікаваць з калегамі за мяжой. Для вырашэння ўсіх гэтых праблем існаванне пляцовак, дзе можна прадставіць свае даследванні і даведацца пра даследаванні іншых, - гэта, канешне, важна", - падсумаваў Андрэй Казакевіч.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео