BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Трэба вярнуць дынаміку нашаму развіццю

28.05.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь
Улад Вялічка: Трэба вярнуць дынаміку нашаму развіццю
Ужо праз месяц у Мiнску адбудзецца канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасцi Усходняга партнёрства пад...

Ужо праз месяц у Мiнску адбудзецца канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасцi Усходняга партнёрства пад назвай “Нацыянальная платформа: 2012 – новая рэальнасць у няновых умовах”.

Канферэнцыя, якая адбудзецца 29-30 чэрвеня 2012 года, будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме (29-30 лістапада 2012 года).

Перад Нацыянальнай платформай таксама стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання сталага Кіруючага камітэту і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Удзельнікамі канферэнцыі 29-30 чэрвеня 2012 года будзе прынятая канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы ў Беларусі і ў міжнародных стасунках, абмеркаваны і зацверджаны спіс арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якіх платформа рэкамендуе да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме.

Старшыня Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка лічыць, што адным з галоўных прадметаў абмеркавання на маючай адбыцца канферэнцыі стане пытанне вызначэння канцэпцыі далейшага развіцця Нацыянальнай платформы:

- Да гэтага часу існавала некалькі падыходаў у гэтым стаўленні і можна выказаць здагадку, што маючая адбыцца канферэнцыя дапаможа вызначыць той падыход, які і будзе асноўным. Члены Нацыянальнай платформы павінны будуць вызначыцца ў час абмеркавання асноўных і менш дамінуючых падыходаў да фарміравання канцэпцыі. Гэта адна з галоўных задач канферэнцыі. І вельмі многае будзе залежаць ад таго, як канкрэтна бачаць развіццё Нацыянальнай платформы усе ўдзельнікі гэтага аб'яднання. Зараз існуе некалькі альтэрнатыў для вызначэння канцэпцыі далейшага развіцця і важна, каб да моманту правядзення канферэнцыі ўсе ўдзельнікі Нацыянальнай платформы вызначыліся са сваімі перавагамі. Вельмі хацелася б вярнуць дынаміку нашаму развіццю, паколькі ў апошні час Усходняе партнёрства сур'ёзна прабуксоўвае. На сённяшні дзень, на жаль, у нас назіраецца некаторы застой па шэрагу пытанняў. Таму асабіста я ўскладаю асаблівыя надзеі на будучую канферэнцыю і на Еўрапейскі дыялог за мадэрнізацыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео