BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Маладыя журналісты сустрэліся з беларускімі рэжысэрамі

28.05.2012
Маладыя журналісты сустрэліся з беларускімі рэжысэрамі
У Гродне 25-27 траўня адбываўся трэці Фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль». Яго наведвадьнікі маглі прыняць удзел у...

У Гродне 25-27 траўня адбываўся трэці Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Яго наведвадьнікі маглі прыняць удзел у майстра-класах, а тасксама задаць пытанні рэжысэрам Віктару Аслюку і Алесю Метрафанаву.

Так, у межах мерапрыемства прайшоў прагляд дакументальных стужак “Драўляны народ” Аслюка і “Дыягназ Бісмарк” Матафонава. Пасля прагляду ўдзельнікі фестываля змаглі абмеркаваць фільмы з рэжысёрамі, даведацца пра ідэі і працэс здымак, а самыя цікаўныя атрымалі прызы за лепшыя пытанні.

Старшыня асацыацыі “Белфільм” Алег Дашкевіч распавёў, чаму запрасіў менавіта гэтых рэжысэраў.

“Я думаю, знакам якасці тут служыць проста імя. Віктар Аслюк - член Еўрапейскай кінаакадэміі, працы якога прызнаны ва ўсім свеце, у тым ліку на ўсіх найбуйнейшых фестывалях еўрапейскага кіно, і не толькі еўрапейскага. Алесь Матафонаў толькі спрабуе зрабіць першыя крокі ў дакументалістыцы, але ў яго гэта вельмі добра атрымліваецца. Фільмы пра беларускую рэчаіснасць, якія прымушаюць задумацца над чалавекам, бо аб’ект дакументальнага кіно перш за ўсё чалавек”, - цытуе яго “Радыё Рацыя”.

“Драўляны народ” – фільм пра 80-гадовага Мікалая Тарасюка, які застаўся адзін ў вёсцы. “Мікалай Васільевіч стварыў свой свет – успаміны Бацькаўшчыны, якой больш не будзе,” - заўначыў Віктар Аслюк. Дзядуля з дрэва выразае чалавечкаў, стварае кампазіцыі, размаўляе са сваімі героямі і распавядае ім сваю гісторыю жыцця. Стужка здымалася напрацягу трох гадоў.

Герой Матафонава – мастак-авангардыст па мянушцы Бісмарк. Акрамя эпатажных твораў мастацтва ён вызначаецца любоўю да Нямеччыны. Дыягназ “шызафрэнія” яму паставілі савецкія дактары. Пасля бойкі з суседзямі мастака змясцілі на прымусовае лячэнне ў “Гайцюнішкі” – рэспубліканскі псіханеўралагічны шпіталь.

Заснавальніца групы generation.by Воля Кузьміч адзначыла, што ўдзельнікі фестываля ўзбагачаюць адно аднога сваім досведам.

“Раней мы прыязджалі з майстар-класамі, а сёлета вырашылі зрабіць нешта ў іншым фармаце і прывезлі сваю выставу. Усё мяняецца. Кожны раз прыязджаеш і разумееш, што будзе добрае надвор'е, гэты цудоўны дворык. Кожны раз па-рознаму. І нават уражвае, колькі ў Беларусі экспертаў. Колькі іх за мяжой – гэта зразумела. Штогод людзі дзеляцца досведам. Падабаецца, што на гэтым фестывалі не толькі самому можна штосьці распавесці з уласнага досведу, але і самому пабыць удзельнікам”, - сказала яна.

А Насце Рэзнікавай з Мінска, якая прыехала на Фестываль моладзевай журналістыкі ўпершыню, асабліва запомнілася экскурсія па журналісцкім Гродне. “Нам паказвалі месца, дзе сядзеў Павал Шэрамет, дзе сядзеў гродзенсуі журналіст Анджэй Пачобут. Таксама паказвалі рэдакцыю “Пагоні” і распавялі, што рэдакцыю выганялі, бо будынак у аварыйным стане, але ён і дагэтуль стаіць”, - кажа дзяўчына.

Другі дзень фестывалю завершылі вечаровыя канцэрты, падчас якіх спявалі гурты “Акана” і “Людзі на балоце”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео