BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь вачыма лепшых фатографаў

27.05.2012 Глеб Мартынов, ЕвроБеларусь
Беларусь вачыма лепшых фатографаў
Лепшай фатаграфіяй мінулага года ў Беларусі прызнаны здымак, на якім маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт яшчэ не пакаранага...

Лепшай фатаграфіяй мінулага года ў Беларусі прызнаны здымак, на якім маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт яшчэ не пакаранага сына. Пра гэта стала вядома падчас ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі - 2012», якое адбылося ў сталічнай галерэі "Ў".

Вядучы мерапрыемства, вядомы музыка Лявон Вольскі адзначыў, што «ў гэтым годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш чым 2500 фатаграфій для ўдзелу ў конкурсе».

Паводле ўмоваў конкурсу, які з'яўляецца незалежным конкурсам прэс-фатаграфіі, удзельнікамі спаборніцтва з’яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ. Прэмія ўручалася ўжо ў трэці раз, а каб максімальна аб'ектыўна ацаніць дасланыя работы ў журы былі запрошаны замежныя спецыялісты. Адзін з арганізатараў конкурсу Вадзім Заміроўскі заявіў, што «галоўнай мэтай конкурсу з'яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі», а таксама падзякаваў усім удзельнікам за актыўнасць і адзначыў высокі ўзровень дасланых фотаработ.

Гран-пры конкурсу прысудзілі Алесю Васюковічу за здымак з выявай Любові Кавалёвай.

Пераможцу павіншаваў сябра журы конкурсу, кіраўнік маскоўскага бюро «Associated Press», лаўрэат Пуліцэраўскай прэміі Аляксандр Землянічанка, які адзначыў, што «вельмі прыемна і ганарова вось ужо трэці год ацэньваць лепшыя работы беларускіх фатографаў». Лепшым міжнароднае журы прызнала здымак маці Уладзіслава Кавалева з катэгорыі «Партрэт». Пераможца Алесь Васюковіч атрымаў статуэтку і новы iPad.

Таксама спецыяльным прызам ад фотапарталу znyata.com быў адзначаны фотаздымак Таццяны Зяньковіч, на якiм дзяржаўны сцяг Беларусі закрывае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі.

Вынікі конкурсу «Прэс-фота Беларусі - 2012».

Гран-пры, Партрэт

Аляксандр Васюковіч

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у падрыхтоўцы тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Навіны

1 месца, Сяргей Балай

Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011.

2 месца, Васіль Фядосенка
3 месца, Васіль Фядосенка

Навіны (Серыі)

1 месца, Раміль Насібулін

Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011.

2 месца, Сяргей Грыц
3 месца, Уладзь Грыдзін

Людзі ў навінах

1 месца, Таццяна Зяньковіч

Дзяржаўны сцяг Беларусі захінае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011.

2 месца, Сяргей Грыц
3 месца, Таццяна Зяньковіч
3 месца, Васіль Фядосенка

Людзі ў навінах (серыі)

1 месца, Антон Матолька

Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) — 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011.

2 месца, Васіль Фядосенка
3 месца, Андрэй Лянкевіч

Спорт

1 месца, Мілана Харытонава

Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.

2 месца, Сяргей Гудзілін
3 месца, Дзмітрый Брушко

Спорт (серыі)

1 месца, Аляксей Сталяроў

Шлях да баскетболу на колах.

2 месца, Аляксандр Ружэчка
3 месца, Сяргей Гудзілін

Штодзённае жыццё

1 месца не прызначана.

2 месца, Сяргей Грыц
3 месца, Аляксей Мацюшкоў

Штодзённае жыццё (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш — на сябе. Мінск, ліпень 2011.

2 месца, Сяргей Балай
3 месца, Таццяна Зяньковіч

Традыцыі

1 месца, Андрэй Давыдчык

Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.

Традыцыі (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011.

2 месца, Наталля Аблажэй
3 месца, Валерый Вядрэнка
3 месца, Васiль Фядосенка

Партрэт

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

2 месца, Вікторыя Шчарбакова

Партрэт (серыі)

1 месца, Сяргей Гудзілін

Іншы бок свабоды. Партрэты людзей у турме, якіх арыштавалі летам 2011 года ў Беларусі за ўдзел у «маўклівых пратэстах». Мінск, ліпень 2011.

2 месца, Юля Ваўчок
3 месца, Вячаслаў Цуранаў

Мастацтва і забавы

1 месца, Андрэй Ветраў

Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance» ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.

2 месца, Надзея Дзегцярова
3 месца, Сяргей Гапон

Мастацтва і забавы (Серыі)

1 месца, Юрый Сідун

Серыя папяровых «канцэртаў» забароненых музыкаў на найбуйнейшых пляцоўках сталіцы. Мінск, красавік 2011. Арт-акцыя «Freedom on paper» дзеля падтрымання вядомых беларускіх музыкаў, якіх увесну 2011 года ўнеслі ў спіс з 57 забароненых праз ідэалагічныя прычыны артыстаў. У выніку забароны дзясяткі канцэртаў гэтых паспяховых музыкаў адмянілі.

2 месца, Сяргей Гудзілін
3 месца, Андрэй Лянкевіч

Прырода

1 месца, Уладзімір Шарнікаў

Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.

2 месца, Васіль Фядосенка
3 месца, Сяргей Грыц

Прырода (серыі)

1 месца, Юрый Кулікоў

Падводнае жыццё ў крэйдавых кар’ерах. Непадалёк пасёлка Краснасельскі, Гродзенская вобласць, жнівень 2011.

2 месца, Васіль Фядосенка
3 месца, Максім Сарычаў

Усе фотаздымкі пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі - 2012» можна паглядзець тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео