BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Хаменка: Выступ Litesound быў прыгожы, нармальны, то бок - незаўважны

25.05.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Алег Хаменка: Выступ Litesound быў прыгожы, нармальны, то бок - незаўважны
Беларускі гурт Litesound у фінал конкурсу «Еўрабачанне» не прайшоў. Чаго ж не хапіла нашым, каб заваяваць сэрцы еўрапейскіх гледачоў? Сваё...

Беларускі гурт Litesound у фінал конкурсу “Еўрабачанне” не прайшоў. Чаго ж не хапіла нашым, каб заваяваць сэрцы еўрапейскіх гледачоў? Сваё меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў музыка і культуролаг Алег Хаменка.

Суразмоўца параіў спачатку “разабрацца з тым, чаго было досыць, каб потым гаварыць аб тым, чаго не хапіла”, і папярэдзіў, што не можа шчыра распавесці на прастору СМІ тое, што думае на конт “Еўрабачання”, хіба што здольны зрабіць гэта ў прыватных размовах.

-Я вымушаны размаўляць эзопавай мовай, калі кажу пра “Еўрабачанне”, - прызнаецца Алег Хаменка. – Разумееце, “Еўрабачанне” ўжо ўсіх раздражняе. Гэта дурны тон – абмяркоўваць поспех ці няпоспех. Ад сябе магу дадаць, што відавочна нашы хлопцы выступілі на максімуме сваіх магчымасцяў. Але пры гэтым яны балансавалі на мяжы “залік – незалік”.

Але на пытанне Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі", на колькі балаў па дзесяцібальный сістэме ён бы ацаніў выступ Litesound, суразмоўца нецэнзурна аджартаваўся.

У такім выпадку, што ж менавіта не спадабалася еўрапейскім гледачам - сама песня беларусаў альбо шоу?

- У дадзеным выпадку не трэба разважаць у катэгорыях “спадабалася – не спадабалася”. Пры галасаванні на “Еўрабачанні” працуе прынцып “заўважылі – не заўважылі”, звярнулі ўвагу на выканаўца ці не, - тлумачыць Алег Хаменка. – Я ўвогуле не хачу абразіць нашых хлопцаў, бо пэўныя намаганні імі сапраўды былі прыкладзеныя. Але ў Litesound выступ быў вельмі прыгожы, вельмі нармальны, а гэта значыць – стандартны, таму ў некаторым сэнсе – незаўважны!

Так і ўяўляецца дыялог з сярэднестатыстычным гледачом “Еўрабачання”: “Што вы думаеце пра выступ беларусаў”? – “О, усё было вельмі прыстойна і прыгожа!” – “Дык чаму ж вы за іх не галасавалі?” – “Эээ… а хто там быў? Нешта я іх не памятаю…”

Музыка дадаў, што асабіста яму спадабаўся выступ спявачкі Лорын (Швецыя), і ён бы хацеў, каб менавіта яна перамагла ў фінале.

- Апошнія гады гледачы “Еўрабачання” галасуюць за “мілых коцікаў”, а гэтая дзяўчына прадставіла новы фармат, яе выступ быў яркі і заўважны. Хацелася б, каб адпаведныя эмоцыі мы б перажывалі ад шоу нашых суайчыннікаў, - пажадаў Алег Хаменка. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео