BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП (Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года)

24.05.2012
Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП (Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года)
29-30 чэрвеня 2012 года ў Мінску запланавана правядзенне чарговай Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці...

29-30 чэрвеня 2012 года ў Мінску запланавана правядзенне чарговай Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Адным з самых змястоўных пытанняў Канферэнцыі стане пытанне аб канцэпцыі далейшага развіцця Нацыянальнай платформы: вызначэнне прынцыпаў, мэт і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбар актуальнай стратэгіі развіцця, фарміраванне сталага Кіруючага камітэта і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Часовы каардынацыйны камітэт Нацыянальнай платформы таксама запрашае арганізацыі-удзельнікаў Нацплатформы, якія палпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і маюць магчымасць істотна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні Канферэнцыі, увайсці у склад Аргкамітэта Канферэнцыі.

 


 

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

“Нацыянальная платформа: 2012 - новая рэальнасць у няновых умовах”

Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года

Запрашэнне да ўдзелу

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Нацыянальная платформа: 2012 - новая рэальнасць у няновых умовах”, якая адбудзецца 29-30 чэрвеня 2012 года ў Мінску. Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням стратэгічнага развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, падрыхтоўке рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме (29-30 лістапада 2012 года).

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. На чарговай Канферэнцыі ў кастрычніку 2011 года удзельнікамі працы Нацыянальнай платформы быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэт і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фарміравання сталага Кіруючага камітэта і іншых патрэбных органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Удзельнікамі Канферэнцыі 29-30 чэрвеня 2012 года будзе прынята канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы ў Беларусі і ў міжнародных стасунках, абмеркаваны і зацверджаны спіс арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якіх Нацыянальная платформа рэкамендуе да ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Стакгольме.

 

Удзел у Канферэнцыі могуць прыняць як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу). Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 22 чэрвеня 2012 года даслаць Заяўку на адрас электроннай пошты Аргкамітэта Канферэнцыі: [email protected].

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не дашлюць заяўкі на ўдзел да пазначанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што выдаткі ўдзельнікаў на праезд і пражыванне не кампенсуюцца арганізатарамі.

 

Чакаем вас на Канферэнцыі!


Запампаваць Запрашэнне
Запампаваць Форму заяўкі

 

Кантактная інфармацыя:

Каардынатар Арганізацыйнага камітэта:
Антаніна Елістратава

Адрас электроннай пошты:
[email protected]

Нумар мабільнага тэлефона:
(+375 29) 158-99-81
(пн.-пт., ад 10.00 да 18.00)

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео